Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:39, 12 сьнежня 2012

На конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004 Украіну прадставіла сьпявачка Руслана з кампазыцыяй Wild dances, зь якой у паўфінале конкурсу заняла 2 месца з 256 баламі, а ў фінале заняла першае месца з 280 баламі і выйграла конкурс песьні Эўрабачаньне-2004. Гэта была першая перамога Украіны на гэтым конкурсе.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2004
Краіна Украіна
Нацыянальны адбор
Абраны артыст Руслана
Абраная песьня Wild dances
Мова песьні ангельская, украінская
Кампазытар Руслана
Паэт Руслана, Александар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані
Вынікі
Вынік у паўфінале 2 месца, 256 ачкоў
Вынік у фінале 1 месца, 280 ачкоў
Іншыя ўдзелы
2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014

Нацыянальны адбор

На Украіне праводзіўся ўнутраны адбор. Была абрана песьня Wild dances, музыку да якой напісала сама Руслана, а словы напісала група паэтаў (Александар Ксенафонтаў, Джэмі Махер, Фэйнэй, Шэрэна Дугані) пры ўдзеле Русланы. Выканаўца абяцаў узяць на сябе выдаткі (бо ў Русланы да таго часу быў свой рэклямны бізнэс)[1]. Кандыдатам ад Украіны на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2004 была таксама Ані Лорак, але яна прадставіла сваю краіну толькі ў 2008 годзе[1].

Выканаўца

Асноўны артыкул: Руслана

Раньняя творчасьць Русланы вытрымана ў рамантычным стылі. Прынцэса Вясны, як яе тады звалі, юная, прыгожая і з далікатным голасам, сьпявала песьні пра каханьне, вясну, пачуцьці, радасьць, сьвет сноў, сьвяты. Балада «Свiтанок» («Сьвітанак») прызнана лепшай песьняй у 1998 годзе на Ўкраіне. Руслана часта ўдзельнічала ў калядных музычных праектах.

У альбоме «Дзікія танцы» 2003 году на рамантычныя мэлодыі і тэксты моцна паўплывалі гуцульскія матывы. Яны навеяныя ўражаньнямі Русланы ад вандраваньня ў горы да гуцульскіх жыхароў і знаёмствам зь іх звычкамі. Уся прыгажосьць гэтага праекта адлюстравана ва ўнікальным кліпе на песьню «Ведаю я».

Галасаваньне

Галасы за ўкраінскі выканаўцу
Адзнака Краіны
12 Турэччына, Польшча, Расея, Латвія, Летвуа, Ісьляндыя, Ізраіль, Эстонія
10 Андора, Беларусь, Сэрбія і Чарнагорыя, Партугалія, Швэцыя
8 Кіпр, Гішпанія, Фінляндыя, Харватыя, Македонія, Мальта, Славенія
7 Грэцыя, Нідэрлянды, Нарвэгія
6 Босьнія і Герцагавіна, Нямеччына, Румынія
5 Альбанія, Бэльгія, Данія, Вялікабрытанія
4 Аўстрыя
3 -
2 -
1 -
Галасы ўкраінскіх тэлегледачоў
Адзнака Краіна
12 Сэрбія і Чарнагорыя
10 Расея
8 Кіпр
7 Харватыя
4 Турэччына
3 Польшча
2 Швэцыя
1 Мальта

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы