Антоні Грабоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат выдаліў: diq:Antoni Grabowski
д r2.7.2+) (робат дадаў: sh:Antoni Grabowski; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
'''Анто́ні Грабо́ўскі''' ([[польская мова|па-польску]]: ''Antoni Grabowski'') ([[11 чэрвеня]] [[1857]], Новэ Добрэ – [[4 ліпеня]] [[1921]], [[Варшава]]) — польскі інжынэр, адзін зь першых паэтаў эспэранта.
 
== Адукацыя і прафэсія ==
Пасьля яго нараджэньня сям'я пераязжае ў [[Торунь]] (''Toruń''). Грошай было мала, таму адразу пасьля заканчэньня базавай школы пачаў працаваць. Але вучобу не закідаў, самастойна падрыхтаваўся да паступленьня ў гімназію. Паступіўшы ў гімназію імя Нікалая Капэрніка, ён аперажае астатніх вучняў і два разы пераскокваў праз год. У верасьні [[1879]] ён сканчае гімназію і пачынае вывучаць філязофію і прыродазнаўства ўва ўнівэрсытэце [[Вроцлаў|Вроцлава]]. Затым ён праходзіць практыку як інжынэр па хіміі ў Заверце (''Zawiercie'') і іншых местах, якія зараз знаходзяцца ў [[Чэхія|Чэхіі]], пасьля чаго ўзначальвае тэкстыльную фабрыку ў Іванава-Вазьнясенску (горад у 250 км на паўночны ўсход ад [[Масква|Масквы]]).
 
Увесь гэты час ён працягвае паглыбленна вывучаць [[хімія|хімію]]. Яго шматлікія тэхналягічныя вынаходзтвы зрабілі яго вядомым па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]]. Грабоўскі апублікаваў многа навуковых артыкулаў. Яго вынаходкі апісваюцца ў часопісах «''Chemik Polski''» kaj «''Przegląd Techniczny''». Ён перакладае ў той час выбітную кнігу па хіміі з [[ангельская мова|ангельскай мовы]] на польскую, а затым становіцца чальцом камітэта па выпрацоўкі польскамоўнай тэхнічнай тэрміналёгіі. Праз некалькі год у [[1906]] выходзіць яго «Słownik chemiczny», першы хімічны слоўнік для палякаў.
 
== Эспэранта і літаратура ==
Ужо пад час навучаньня ўва ўнівэрсытэце Грабоўскі праяўляе павышаную зацікаўленасьць літаратурай. Ён становіцца чальцом Славянскага літаратурнага таварыства (''Towarzystwo Literacko-Słowianskie'') у Вроцлаве. Але цікавіцца Грабоўскі ня толькі польскай мовай і літаратурай, ён вывучае значную колькасьць іншых моў. Акрамя польскай ён размаўляў на 9 іншых мовах і ў дадатак пасыўна валодаў прынамсі 15. Ня дзіва, што ён зацікавіўся і ідэяй [[міжнародная мова|міжнароднай мовы]]. У той час гэтую ролю выконвала мова [[валяпюк]] (''Volapük'') і таму Грабоўскі вучыць гэтую мову. Але калі ён сустракаецца з аўтарам валяпюка Ёганам Шлэерам (''Johann Martin SCHLEYER''), высьвецілася, што нават сам аўтар ня здольны размаўляць на гэтай мове, яны працягвалі гутарыць на нямецкай. Зразумеўшы, што валяпюк не прыдатная для практычнага ўжываньня, ён больш не займаецца ёю, але не адмаўляецца ад ідэі міжнароднай штучнай мовы.
 
У [[1887]] ён набывае і вывучае толькі што апублікаваную брашуру «''Internacia Lingvo''» (Міжнародная мова), у якой [[Людвіг Замэнгоф|Замэнгоф]] прэзэнтаваў праект сваёй мовы, якая неўзабаве становіцца вядомай пад назвай [[эспэранта]]. Моцна ўражаны празрыстасьцю яе структуры і незвычайна хутка дасягнутай выразьлівасьцю, ён накіроўваецца ў Варшаву, наведвае Замэнгофа. Пад час іх сустрэчы адбыўся першы ў гісторыі дыялёг на эспэранта. Як і Замэнгоф, Антоні Грабоўскі ўсьведамляў важнасьць літаратуры для разьвіцьця мовы. Таму ён адразу ж пачынае ствараць: у [[1888]] зьяўляецца яго пераклад «Мяцеліца» [[Аляксандр Пушкін|Пушкіна]], У [[1889]] ён перакладае «Браты» [[Ёган Гётэ|Ёгана Гётэ]].
 
Калі ў [[1904]] арганізуецца Варшаўскае таварыства эспэранта, Грабоўскі становіцца яго прэзыдэнтам. Ён працягвае быць прэзыдэнтам і пасьля пераўтварэньня яго ў Польскае таварыства эспэранта ў [[1908]], Дзякуючы яго дыпляматызму і аўтарэтыту ён шмат разоў дапамагаў пазьбягаць расколу польскага таварыства, шукаць кампрамісы. У той жа час ён дзейнічае ў граматычнай сэкцыі Акадэміі эспэранта, публікуе артыкулы і праводзіць курсы мовы, у тым ліку ў школах Варшавы. Ужо ў 1908 годзе ў сваім артыкуле ён зьвяртае ўвагу на [[прапэдэўтыка|прапэдэўтычным]] значэньні эспэранта. На канкрэтных прыкладах ён паказвае як папярэдняе вывучэньне эспэранта дапамагае вучыць [[французкая мова|французкую]] і [[лацінская мова|лацінскую]] мовы.
 
Грабоўскі зрабіў вельмі шмат для эспэрантыскай літаратуры. Яму належыць шмат вершаў і паэм, як арыгінальных, так і перакладных. Сярод яго перакладаў: [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] («[[Пан Тадэвуш]]»), Пушкін, Генрых Сянкевіч, Юліюш Славацкі, Ёган Гётэ, Балеслаў Прус, і інш. У анталёгіі «El Parnaso de Popoloj» (З Парнасу народаў), якая выйшла ў [[1913]] зьмешчаны 116 твораў, 110 перакладаў, і 6 напісаных на эспэранта. Яму належыць адкрыцьцё і ўжываньне шэрагу мастацкіх прыёмаў, ён увёў у абыход тэрмін «адасізм» (рыфмаваньне падобных граматычных канчаткаў, напрыклад: ''verk'''adas'''/far'''adas'''''), удзельнічаў у стварэньні Вялікага эспэранта-польскага слоўніка, шмат зь якіх нэалягізмаў сталі афіцыйнымі ў эспэранта. Грабоўскага называюць «бацька эспэрантыскай паэзіі».
Радок 24:
 
* [http://donh.best.vwh.net/Esperanto/Literaturo/Poezio/parnaso/index.html вершы Грабоўскага]
<!---->
 
[[Катэгорыя:Эспэрантысты і эспэрантысткі|Грабоўскі, Антоні]]
 
<!---->
 
{{Link FA|eo}}
Радок 60 ⟶ 59:
[[scn:Antoni Grabowski]]
[[simple:Antoni Grabowski]]
[[sh:Antoni Grabowski]]
[[sv:Antoni Grabowski]]
[[uk:Грабовський Антоній]]