Афрадыта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д крыніцы
Радок 19:
'''Афрады́та''' ({{мова-grc|Ἀφροδίτη}}; Понтыя, Лімэнія, Анадыямена, Кіпрыда) — першапачаткова багіня ўрадлівасьці, затым багіня [[каханьне|каханьня]].
 
Афрадыта абуджае каханьне ў сэрцах багоў і людзей. Дзякуючы гэтаму яна пануе над сьветам. Ніхто ня можа пазьбегнуць ейнай улады. Толькі [[Атэна]], [[Гестыя]] і [[Артэміда]] не падначаленыя ейнай магутнасьці<ref>Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - с.53</ref>. Афрадыта — увасабленьне прыгажосьці і вечнай маладосьці.
 
Культ Афрадыты шырока распаўсюджаны ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], [[Малая Азія|Малой Азіі]] ды на выспах [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]], у [[Сыцылія|Сыцыліі]] і асабліва на [[Кіпр|Кіпры]].
Радок 27:
== Міты ==
=== Нараджэньне ===
Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві [[Уран (міталёгія)|Урана]] каля выспы Кіфера, а ласкавы [[Зэфір]] прынёс яе на выспу [[Кіпр]]а, там яе атачылі [[Оры]] і адвялі на [[Алімп]]. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой [[Зэўс]]а і [[Дыёна|Дыёны]]<ref>Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - с.113</ref>.
 
=== Пігмаліён ===
Жыў на [[Кіпр]]ы адзін мастак [[Пігмаліён]], жыў у адзіноцтве, пазьбягаючы шлюбу, бо не падабалася яму аніводная дзяўчына. І зрабіў зь белай слановай косьці дзяўчыну незвычайнай прыгажосьці, ды так зрабіў, што, здавалася, яна вось зараз працягне руку яму, або зрушыць з месца. Закахаўся мастак у яе, і стаў падносіць ёй розныя падарункі: прыгожыя каралі, запясьці, завушніцы. Пад час чарговых сьвятаў у гонар Афрадыты, [[Пігмаліён]], каб не абурыць гнеў багоў на сябе, не стаў прасіць у Афрадыты ажыўленьня статуі, таму папрасіў каб багіня даравала дзяўчыну падобную на абточаную ім косьць. Вярнуўшыся дадому, замест абточанай косьці - дзяўчыны, [[Пігмаліён]]а ўжо чакала сапраўдная прыгажуня. Вось так багіня каханьня Афрадыта даравала мастаку [[Пігмаліён]]у сапраўднае каханьне.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==