Розьніца паміж вэрсіямі «Гермэс»

318 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
д
дабаўлена крыніца
д
д (дабаўлена крыніца)
'''Гермэс''' ({{Мова-grc|Ἑρμῆς}}) у грэцкай міталёгіі першапачаткова заступнік статкаў, бог гандлю, заступнік вандроўнікаў, юнакоў, атлетаў. Сын [[Зэўс]]а ды горнай німфы арэады [[Мая|Маі]]. Быў правадніком чалавечых душ у царства [[Аід]]а.
 
Яму ўласьцівы падман, хітрасьць, спрытнасьць, выкрутлівасьць, часта зьвяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.<ref>Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - с.47</ref>
 
== Міты ==
=== Нараджэньне ===
Нарадзіўся ў [[Аркадыя (Грэцыя)|Аркадыі]]. Пасьля свайго нараджэньня ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасьля накіраваўся ў даліну Піэрыі ([[Македонія]]), дзе [[Апалён]] пасьвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзьвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны [[Апалён]], абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасьці і накіроўваецца да Гермэса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае зьвергнуць у [[Тартар]]. Але хлапец адпіраецца сьцьвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны [[Зэўс]], які прымусіў Гермэса вярнуць забранае. Гермэс прывёў [[Апалён]]а да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі [[Апалён]], выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермэса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
117

зьменаў