Папа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, стыль
д артаграфія, стыль
Радок 14:
Папа Рымскі надзелены найвышэйшаю [[Судовая ўлада|судоваю ўладаю]] ў Царкве. Любая судовая справа можа быць пададзеная яму як першай інстанцыі. Толькі яму падсудныя кардыналы, нунцыі й біскупы, якіх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах. Папа вырашае справы ў трэцяй інстанцыі па апэляцыях у царкоўных працэсах. Зварот у сьвецкія суды дзеля абскаржаньня выраку, вынесенага папаю, забараняецца.
 
Папе Рымскаму належыць найвышэйшая [[выканаўчая ўлада]] ў Царкве: ён засноўвае, зьмяняе й ліквідуе [[япархія|япархіі]] ([[дыяцэзія|дыяцэзіі]]); прызначае, зацьвярджае на пасадзе, пераводзіць і здымае [[біскуп]]аў; запаўняе вакансіі, распараджаецца на найвышэйшым узроўні царкоўным скарбам, зьдзяйсьняе права абвяшчаць блаславёнымі і сьвятымі.
 
Папа Рымскі  — гарант усеагульнасьці й еднасьці Каталіцкай Царквы. Пакольку Папа Рымскі — гарант еднасьці Царквы, то й ягоная ўлада — сувэрэнная. Праз папу дзейнічаюць на поўную сілу й часткі Царквы. Адзінаўладзьдзе Папы Рымскага неабходнае для захаваньня законнасьці і падтрымкі парадку ўнутры Царквы.