Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак
д абнаўленьне зьвестак, дапаўненьне
Радок 17:
| кошт =
| ISSN =
| сайт = [http://carkva-gazeta.orgby/ carkva-gazeta.orgby]
}}
'''«Царква»''' — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газэта, квартальнік.
Радок 25:
'''Выдавец:''' Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газэты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году<ref>[http://carkva-gazeta.orgby/index.php?idie=1 Пра газэту «Царква»]</ref>. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газэты быў ераманах Валеры Алексійчук (з верасьня 2010 г. — Уладыка Бэнэдыкт, дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі [[УГКЦ]]). Над выпускам першых нумароў газэты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[Унія (выдавецтва)|выдавецтва «Унія»]].
 
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газэты «Царква». Да 2011 году было выдадзена 65 выпускаў газэты.
 
Газэта «Царква» выходзіла раз на квартал, яе заўсёды можна было набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газэты на яе існавала падпіска праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі. Шмат асобнікаў газэты «Царква» рэгулярна дасылаліся таксама ў розныя гарады і краіны сьвету чытачам, вернікам і сябрам [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы]], якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
Радок 37:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://carkva-gazeta.orgby Сайт газэты «Царква»]
* [http://vkontakte.ru/club17548957 Клюб чытачоў і сяброў беларускай рэлігійнай культурна-асьветніцкай газэты «ЦАРКВА»]