Розьніца паміж вэрсіямі «Дэмэтра»

2264 байты дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Міты: дапаўненьне
(→‎Міты: дапаўненьне)
 
== Міты ==
 
=== Нараджэньне ===
Народжаная [[Гея]]й, немаўля Дэмэтра была паглочана разам з братамі й сёстрамі бацькам [[Крон]]ам, але вызвалена [[Зэўс]]ам. Працягнула барацьбу з тытанамі, распачатую братам [[Зэўс]]ам.
 
=== Пэрсэфона ===
Была ў багіні Дэмэтры прыгажуня дачка [[Пэрсэфона]]. І паклаў на яе вока цар падзямельля [[Аід]] і з дазволу брата [[Зэўс]]а ён выкрадае дзяўчыну пад час яе гульні ў Нісейскай даліне. Пачуўшы крык [[Пэрсэфона|Пэрсэфоны]], Дэмэтра кінулася ў Нісейскую даліну, але спазнілася. Не ведаючы куды дзелася дачка, маці адчула няшчасьце, і пачала пошукі дзяўчыны. Дзевяць дзён скіталася яна ў цёмных адзеньнях, на дзесяты даведалася ад [[Геліос]]а, што дачку выкраў [[Аід]] з дазволу [[Зэўс]]а. Зразумеўшы бессэнсоўнасьць далейшых пошукаў, маці пакінула высокі [[Алімп]], адраклася ад божага стану, і ў звычайным чалавечым адзеньні, зь вялікім горам пачала блукаць па сьвету. Яе роспач суправаджалася зь вялікім смуткам, што распаўсюдзіўся па ўсёй зямлі: прырода згубіла свой цьвет, зямля перастала даваць ўраджай, яшчэ большым смуткам напоўнілася чалавецтва. Пабачыўшы такую справу, [[Зэўс]] пасылаў да Дэмэтры багоў зь просьбай вярнуцца на [[Алімп]] і вярнуць зямлі ўрадлівасьць. Але не жадала яна вяртацца, пакуль яе дачка знаходзіцца ў жудасным царстве [[Аід]]а. Таму грымотнік [[Зэўс]] паслаў Гермэса[[Гермэс]]а ў Аідава царства на дамову, каб той вярнў [[Пэрсэфона|Пэрсэфону]] да маці на дзьве трэці рока, а на адну трэць будзе жыць ў [[Аід]]а. Пагадзіўся на гэта спадар смутнага царства, і адпусьціў [[Пэрсэфона|Пэрсэфону]], даўшы ёй праглынуць зерне граната, сымбаля шлюбу. Зьнікла ўсё гора, зазьзяла шчасьцем Дэмэтра, калі пабачыла дачку, зарадзіла зямля, жыцьцём напоўніўся сьвет. З той пары так і цягнецца: пакуль [[Пэрсэфона]] знаходзіцца ў Дэмэтра|Дэмэтры (дзьве трэці року) - зямля напаўняецца цьветам, а як толькі вяртаецца да [[Аід]]а (трэць року) - навакольле пагружаецца ў зімнюю смуту.
 
=== Трыпталем ===
Дэмэтра сама навучыла людзей апрацоўваць зямлю. Яна даравала сыну цара [[Элеўсын]]а [[Трыпталем]]у насеньне проса, якое праз год дало добры ўраджай. І паслала яна хлопца на калясьніцы, запрэжанай крылатымі зьмеямі ў сьвет, каб той навучыў людзей земляробству. Прыбыў ён у [[Скіфія|Скіфію]] да цара [[Лінх]]а і абучыў яго тымі ведамі. Ганарлівы [[Лінх]] захацеў адняць у хлопца яго славу і вырашыў яго пазбавіцца, пагардзіўшыся сваёй гасьціннасьцю і падкраўся ўначы, ўзьнёс меч над сьпячым [[Трыпталем]]ам і ў імгненьне быў паражоны Дэмэтрай, якая ператварыла цара ў дзікую рысь. Спужаная рысь зьбегла, а [[Трыпталем]] прачнуўшыся прадоўжыў сваё падарожжа на дэмэтравай калясьніцы.
 
=== Эрысыхтон ===
Пакарала Дэмэтра і цара [[Фэсалія|Фэсаліі]] [[Эрысыхтон]]а, які вераломна зрубіў стогадовае дрэва, якое служыла домам дзеля дрыады, любіміцы багіні. Наслала Дэмэтра на цара багіню голаду. Галодны [[Эрысыхтон]] ніяк не мог насыціцца і чым больш еў, тым яшчэ большы голад ён адчуваў. Урэшце ж цар стаў рваць зубамі сваё ж цела і памёр у страшэнных муках.
 
== Літаратура ==
117

зьменаў