Тройка НКУС: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Тройка НКУС'''  — орган пазасудовага вынясеньня прысудаў у [[СССР]], існаваў у [[1937]]-[[1938]] гадах падчас [[Вялікі тэрор|Вялікага тэрору]]. Тройкі фармаваліся звычайна на ўзроўні вобласьці. Складаліся з начальніка падразьдзяленьня [[НКУС]], сакратара абкама партыі й пракурора. Яшчэ раней тройкі пры калегіі ОГПУ — папярэдніка НКУС — выносілі прысуды па артыкулах крымінальнага кодэксу.
 
[[31 ліпеня]] [[1937]] [[Мікалай Яжоў]] падпісаў ухвалены Палітбюро загад [[НКУС]] № 0447 «Аб апэрацыі па рэпрэсіраваньню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элемэнтаў»<ref>http://www.memo.ru/history/document/0447.htm{{ref-ru}}</ref>, у якім вызначалася задача разгрому «антысавецкіх элемэнтаў» і склад «аператыўных троек» па паскораным разглядзе справаў такога роду. У склад тройкі звычайна ўваходзілі: старшыня — мясцовы начальнік НКУС, чальцы — мясцовыя пракурор і першы сакратар абласнога, краявога або рэспубліканскага камітэту ВКП(б). Для кожнага рэгіёну Савецкага Саюза ўсталёўваліся ліміты па «Першай катэгорыі» (расстрэл), і па «Другой катэгорыі» (зьняволенне ў лягер на тэрмін ад 8 да 10 год).
 
Асновы спрашчэньня працэдураў судаводзтва, якія тычыліся толькі злачынстваў, зьвязаных з тэрарыстычнымі актамі й тэрарыстычнымі арганізацыямі супраць работнікаў савецкай улады, былі закладзеныя яшчэ Пастановай ЦВК і СНК СССР ад [[1 сьнежня]] [[1934]] году<ref>[http://stalin.memo.ru/images/1934.htm Постановление ЦИК и СНК СССР 1 декабря 1934  г.{{ref-ru}}]</ref> й злачынстваў, зьвязаных з дывэрсіямі й шкодніцтвам,  — Пастановай ЦВК СССР ад [[14 верасьня]] [[1937]] году<ref>[http://www.memorial.krsk.ru/DOKUMENT/USSR/370914.htm Постановление ЦИК СССР. О внесении изменений в действующие уголовно-процессуальные кодексы союзных республик{{ref-ru}}]</ref>. Пастановы пачалі тэндэнцыю прымяненьня рэпрэсіўнымі органамі спрошчаных працэдураў сьледзтва й судаводзтва, што паўплывала ў позьнім часе на замену вядзеньне судаводзтва пазасудовымі органамі, такімі як тройкі НКВД. Спрошчаная працэдура судаводзтва супярэчыла нормам 111 артыкулу Канстытуцыі 1936 году, якая прадугледжвала без выключэньняў адкрытасьць судовага працэсу й забесьпячэньня абвінавачанаму права на абарону<ref>[http://www.hist.msu.ru/ER/Etext/cnst1936.htm КОНСТИТУЦИЯ (ОСНОВНОЙ ЗАКОН) СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК Утверждена Чрезвычайным VIII съездом Советов Союза ССР 5 декабря 1936 года{{ref-ru}}]</ref>.
 
== Судовая практыка ==
Рашэньні выносіліся тройкай завочна  — па матэрыялах справаў, якія прадстаўляюцца органамі НКУС, а ў некаторых выпадках і пры адсутнасьці якіх-небудзь матэрыялаў  — па прадстаўляных сьпісах арыштаваных (напрыклад, зь [[Ігарка|Ігаркі]] ў [[Краснаярск]] сьпісы на сьцьвярджэньне «тройкі» падаваліся па тэлеграфе). Працэдура разгляду справаў была вольнай, пратаколаў не вялося. Характэрнай прыкметай справаў, якія разглядаліся «тройкамі», была мінімальная колькасьць дакумэнтаў, на падставе якіх выносілася рашэньне пра ўжываньне рэпрэсіі. У кардоннай вокладцы з друкарскімі надпісамі «Абсалютна сакрэтна. Захоўваць вечна» звычайна падшытыя: пастанова пра арышт, адзіны пратакол ператрусу й арышту, адзін ці два пратаколы допыту арыштаванага, абвінаваўчае заключэньне. Сьледам у форме таблічкі з трох ячэек на палову аркуша ідзе рашэньне «тройкі». Рашэньне «тройкі» абскарджаньню не падлягала, і, як правіла, заключным дакумэнтам у справе зьяўляўся акт пра прывядзеньне прысуду ў выкананьне.
 
== Вынікі дзейнасьці троек ==
Са жніўня [[1937]] году па лістапад [[1938]] па прысудах троек 390 тыс. чалавек былі пакараныя сьмерцю, 380 тыс. адпраўленыя ў лягеры ГУЛагу<ref>[http://istmat.info/node/14958 Справка НКВД СССР о количестве осужденных за время с 1 октября 1936  г. по 1 ноября 1938  г.{{ref-ru}}]</ref>.
 
== Крыніцы й заўвагі ==