Трэці крыжовы паход: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў {{Commonscat|Third Crusade}}
д артаграфія, пунктуацыя, вікілінкі
Радок 1:
[[Файл:Siege of Acre.jpg|міні|200пкс|Старажытны малюнак [[аблога Акры|аблогі Акры]]]]
'''Трэці крыжовы паход''' ([[1189]]—[[1192]]), вядомы таксама як '''Паход каралейкаралёў''', быў чарговай спробай эўрапейскіх лідэраў адваяваць Сьвятую Зямлю ў [[Саладын|Саладына]]. Паход у выніку быў адным з самых пасьпяховым, аднак, ён не апраўдаў сваёй канчатковай мэты, то бок адваёвы [[Ерусалім|Ерусаліма]].
 
Пасьля правалу [[Другі крыжовы паход|другога крыжовага паходу,]] [[дынастыя Зэнгідаў]] кіравала [[Сырыя (гістарычная вобласьць)|Сырыяй]] і ўдзельнічала ў канфлікце супраць [[дынастыя Фатымідаў|дынастыі Фатымідаў]], якія панавалі ў [[Эгіпет|Эгіпце]]. У канчатковым выніку гэты канфлікт прывёў да аб’яднаньня эгіпецкіх і сырыйскіх войскаў пад камандаваньнем Саладына, які выкарыстаў іх для зьмяншэннязьмяншэньня моцы хрысьціянскіх дзяржаваў, і ў [[1187]] годзе вярнуў Ерусалім пад мусульманскі кантроль. Натхнёныя рэлігійнай стараннасьцю, кароль [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] [[Генрых II (кароль Ангельшчыны)|Генрых II]] і кароль [[Каралеўства Францыя|Францыі]] [[Філіп II (кароль Францыі)|Філіп II]] скончылі барацьбу адзін з адным, каб узначаліць новы крыжовы паход. У [[1189]] годзе пасьля сьмерці Генрыха II ангельскае войска ачоліў [[Рычард Ільвінае Сэрца]]. Пажылы імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]] [[Фрыдрых I Барбароса|Фрыдрых Барбароса]] таксама адгукнуўся на заклік да зброі, сабраўшы вялікае войска, але патануў у рацэ ў [[Малая Азія|Малой Азіі]] [[10 чэрвеня]] [[1190]] годагоду, не дайшоўшы да Сьвятой зямлі. Ягоная сьмерць выклікала найбольшы адцёк сярод нямецкіх крыжакоў. Большасьць нямецкіх жаўнераў у роспачы адправілася дадому.
 
Пасьля выгнаньня мусульманаў з [[Акра|Акры]], [[Леапольд V Аўстрыйскі]] й Філіп II пакінуў Сьвятую Зямлю ў жніўні [[1191]] году. Саладын ня здолеў перамагчы Рычарда ў любыхнекалькіх ваенных сутыкненьнях, і Рычард забясьпечыў сабе ўзяцьцё яшчэ некалькіх ключавых прыбярэжных гарадоў. Тым ня менш, [[2 верасьня]] [[1192]] года,году Рычард склаў мірную дамову з Саладынам, паводле якой Ерусалім застаўся пад мусльманскім кантролем, але якая таксама дазволіла бяззбройным хрысьціянскім паломнікам і гандлярам наведацьнаведваць горад. Рычард пакінуў Сьвятую Зямлю [[9 кастрычніка]]. Посьпехі Трэцяга крыжовага паходу дазволілі крыжакам валодамавалодаць значнымі тэрыторыямі, то бок было заснавана хрысьціянскае царства на [[Кіпр (востраў)|Кіпры]] й на сырыйскім ўзьбярэжжы. Тым ня менш, ягоная няздольнасьць вярнуць пад хрысьціянскі кантроль Ерусалім прывялопрывяла да закліку да [[Чацьвёрты крыжовы паход|Чацьвёртага крыжовага паходу]] ўсяго праз шэсьць гадоў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==