Розьніца паміж вэрсіямі «Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)»

д
д (Ёсіф (БКП 23:72))
[[ВыяваФайл:Babrujskcathedral.jpg|thumb|300px]]
'''Сьвята-Мікольскі сабор''' - — праваслаўная царква ў [[Бабруйск]]у, катэдральны сабор [[Бабруйская і Быхаўская япархія|Бабруйскае й Быхаўскае япархіі]].
 
== Гісторыя ==
 
Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца [[16 стагодзьдзе|XVI ст]]. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў [[1596]] [[Берасьцейская вунія|Берасьцейскае вуніі]] царква стала [[уніяцтва|ўніяцкай]], якой заставалася да [[Другая падзел Рэчы Паспалітай|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]], калі ў [[1795]] [[Расейская імпэрыя|расейскімі ўладамі]] яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.
 
Да [[1812]] царква знаходзілася каля ракі [[Бярэзіна]]. Але ў сувязі з будаўніцтвам [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]] царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у [[1829]] яе перанесьлі на Менскі фарштат. У [[1835]] быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.
 
У 1879 да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі [[Арновічы]], [[Пісчакі]], [[Канчаны]], [[Думаноўшчына]], [[Ясны Лес]], [[Вялічкава]], [[Даманава]]. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў [[Фёдар Смоліч]], дапаможным сьвятаром быў [[Ёсіф Яхімовіч]]. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.
 
У [[1892]]-[[1894]] быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: [[Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына)]], [[Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі)]], збудаваная ў [[1826]]; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква ([[1901]]) , капліцы ў вёсцы Ясны Лес.
 
За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас [[ВАВ]]. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У [[1964]] царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. [[1 жніўня]] [[2003]] увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.
== Сучасны стан ==
 
У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у [[2001]], 2-і у [[2007]] архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі - — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф'еўПракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік , яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://bobruisk.hram.by/temples/st_nicholas.html Інфармацыя на сайце япархіі]
* [http://www.snsobor.by/]
 
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Бабруйску]]
[[Катэгорыя:Цэрквы Беларусі]]
144 490

зьменаў