Эрык Дальбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 24:
Нарадзіўся ў [[Стакгольм]]е. Вучыўся ў парафіяльных лютэранскіх школах, з 11 гадоў у бугальтарскай школе ў [[Гамбург]]у. З 16 гадоў на службе ў адміністрацыі швэдзкага Заходняга Памор’я, у 20 гадоў атрымаў афіцэрскае званьне. З [[1648]] году ў [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце-на-Майне]], кантраляваў спагнаньне з Імпэрыі вялікай кантрыбуцыі паводле ўмоваў [[Вэстфальскі мір|Вэстфальскага міру]]. Тут вывучаў [[матэматыка|матэматыку]], [[архітэктура|архітэктуру]], малюнак і [[фартыфікацыя|фартыфікацыйнае]] мастацтва, замежныя мовы. З [[9 ліпеня]] [[1656]] па [[13 ліпеня]] [[1657]] году ў дзеючай арміі на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Фактычна займаў пасаду генэральнага кватармайстра.
 
Стварыў некалькі дзясяткаў [[гравюра|гравюр]], якія падрабязна асьвятляюць дзеяньні швэдзкай арміі пад час [[Першая Паўночная вайна|Першай Паўночнай вайны]], у тым ліку: прарыў швэдамі акружэньня злучаных польска-літоўскіх войскаў на чале з [[Стэфан Чарнецкі|Стэфанам Чарнецкім]], [[Ежы Любамірскі|Ежы Любамірскім]] і [[Павал Ян Сапега|Паўлам Янам Сапегам]] пад [[Сандомір]]ам [[4 красавіка]] 1656 году; [[бітва пад Філіпавам|бітву пад Філіпавам]] ([[22 кастрычніка]] [[1656]] году) у якой войскі швэдзкага фэльдмаршала [[Густаў Ота ШтэйнбокСтэнбок|Густава Ота ШтэйнбокаСтэнбока]] і брандэнбурскага генэрала [[Георг Фрыдрых фон Вальдэк|Георга Фрыдрыха фон Вальдэка]] разьбілі 12-тысячнае войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] на чале зь [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнтам Гасеўскім]]. Выява аблогі [[Берасьце|Берасьця]] [[21 траўня]] (11 траўня па старым стылі) 1657 году — самая каштоўная графічная крыніца па гісторыі гораду дарасейскіх чаоў. Перанесеныя на медзь, гравюры Дальбэрга набылі шырокую вядомасьць у [[Эўропа|Эўропе]] дзякуючы твору нямецкага гісторыка [[Самуэль ПуфендорфПуфэндорф|Самуэля ПуфендорфаПуфэндорфа]] ([[1632]]—[[1694]]) ''De rebus a Carlo Gustavo gestis'' (выдавецтва [[Крыстаф Рыгель|Крыстафа Рыгеля]], [[Нюрнбэрг]], [[1696]]), у якім былі выкарыстаныя як ілюстрацыі.
 
Аўтар дыярыюшу, які зьмяшчае ў тым ліку падрабязныя зьвесткі пра аблогу і захоп Берасьця [[19 траўня|19]]—[[23 траўня|23]] траўня 1657 году.