Краёўцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Краёўцы''' ({{Мовамова-pl|Krajowcy}}) — плынь польскага нацыянальнага руху пачатку [[XX стагодзьдзе|XX ст.стагодзьдзя]] ў [[Беларусь|Беларусі]] і [[Летува|Летуве]].
 
Краёўцы адчувалі свае беларускія альбо летувіскія карані, выйшлі з той часткі грамадзтва, сьвядомасьць якой акрэсьлівала формула: «[[літвін]] па паходжаньні, [[паляк]] па нацыянальнасьці». У сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці яны зыходзілі з нацыянальна-культурных, эканамічных, рэлігійных і гістарычных асаблівасьцяў беларуска-летувіскага краю, кіраваліся мясцовымі (краёвымі) інтарэсамі. Ва ўмовах уздыму беларускага і летувіскага нацыянальных рухаў выступалі за аўтаномію Летувы і Беларусі, пры гэтым імкнуліся захаваць пазіцыіпазыцыі палякаў у краі.
 
Сярод краёўцаў пераважалі прадстаўнікі кансэрватыўнага кірунку: [[Эдвард Вайніловіч]], Т. Дамбоўскі, [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], [[Эдвард Роп]], [[Раман Скірмунт]] і інш.; яны выступалі за захаваньне памешчыцкіх зямельных уладаньняў. Краёўцы-лібэралы ([[Людвік Абрамовіч]], Б. Крыжаноўскі, [[Міхал Піюс Ромэр]], [[Тадэвуш Урублеўскі]] і інш.) выступалі за адчужэньне памешчыцкай зямлі на карысьць сялянаў. З краёўцаў-кансэрватараў складаліся аб’яднаньні дэпутатаў ад Беларусі і Летувы ў I—IV Дзяржаўных думах Расеі і ў Дзяржаўным савеце.
 
У [[1907]] року краёўцы стварылі [[Краёвая партыя ЛетувыЛітвы і БеларусіРусі|Краёвую партыю ЛетувыЛітвы і БеларусіРусі]]. У 1908 партыя зьнікла з палітычнай арэны. Зноў актывізавалася падчас [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]. Па меры адраджэньня [[Польшча|Польшчы]] як незалежнай дзяржавы краёвасьць перастала быць кірункам польскага грамадзка-палітычнага руху.
 
== Літаратура ==