ГУЛаг: розьніца паміж вэрсіямі

падразьдзяленьне НКУС СССР, якое кіравала працоўнымі лягерамі (1930—1960)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стварэньне
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:39, 29 лістапада 2012

Шаблён:Значэння

Галоўнае ўпраўленьне папраўча-працоўных лагераў, працоўных пасяленьняў і месцаў зьняволеньня (Гулаг) - падразьдзяленьне НКУС СССР, МУС СССР, Міністэрства юстыцыі СССР, якая ажыцьцяўляла кіраўніцтва сыстэмай папраўча-працоўных лагераў (ІТЛ) у 1934-1960 гадах.

інтэгральная мапа лагераў сыстэмы Гулаг, якія існавалі з 1923 па 1967 гады, на падставе дадзеных праваабарончага таварыства «Мэмарыял»

Гісторыя

 
Даведка аб датэрміновым вызваленьні зьняволенага Дзьмітраўлаґа за ўдарную працу па будаўніцтве канала Масква - Волга
 
Вадзіцельскае пасьведчаньне, выдадзенае вязьню ГУЛяга, студзень 1941

Сыстэма Гулаг была створаная па асабістым загадзе Сталіна [1] ад 1929 і атрымала далейшае разьвіцьцё з 1930 года. 25 красавіка 1930 загадам ОГПУ № 130/63 ў мэтах выкананьня пастановы СНК СССР «Палажэньне аб папраўча-працоўных лагерах» ад 7 красавіка 1930 было арґанізавана Упраўленьне лагерамі ОГПУ (УЛАГ) (СУ СССР. 1930. № 22. С. 248). Зь лістапада 1930 стала зьяўляцца назваГуляг (Галоўнае Упраўленьне папраўча-працоўных лагераў ОГПУ). 10 ліпеня 1934 быў створаны Народны камісарыят унутраных спраў СССР, у склад якога ўвайшлі пяць галоўных упраўленьняў. Адным зь іх былоГалоўнае ўпраўленьне лагераў (Гулаг). У 1934 Ўнутранай ахове НКУС былі перападпарадкаваныя канвойныя войскі СССР. 27 кастрычніка 1934 у Гулаг перайшлі ўсе папраўча-працоўныя ўстановы Наркамата юстыцыі РСФСР.

4 студзеня 1936 быў сфармаваны Інжынерна-будаўнічы адзьдзел НКУС, 15 студзеня 1936 - Упраўленьне асаблівага будаўніцтва, 3 сакавіка 1936 - Галоўнае ўпраўленьне будаўніцтва шашэйных дарог (ГУШОСДОР). У вядзеньні НКУС знаходзіліся такія прадпрыемствы, як Галоўнае ўпраўленьне па будаўніцтве горна-металургічных прадпрыемстваў, Галоўгідрабуд, Галоўпрамбуд, Дальбуд (Галоўнае ўпраўленьне будаўніцтва Далёкае Поўначы) і інш. Гулаг быў расфармаваны ў адпаведнасьці з загадам МУС СССР № 020 ад 25 студзеня 1960 паводле Пастановы Савету Міністраў СССР № 44-16 ад 13 студзеня 1960 і ў сувязі з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 студзеня 1960 «Аб скасаваньні МУС СССР».

  1. ^ # element-text Імем Сталіна: Гулаг на «Вялікіх будоўлях камунізму»