Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылкі
Радок 61:
У часе складаньня [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]) шляхта [[Мазырскі павет|Мазырскага павету]] [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскага ваяводзтва]] адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю [[Карона Польскага каралеўства|Каралеўства Польскага]]. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва<ref>{{Літаратура/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі (1999)|к}}</ref>.
 
З [[1599]] у Менску праз [[рок (год)|рок]], па чарзе з [[Наваградак|Наваградкам]], пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]], кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па [[Тры Каралі (сьвята)|Трох Каралях]].
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) войскі [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У [[1662]] [[Барысаўскае староства]] перайшло ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]]. У [[1667]] у склад Рэчыцкага павету ўвайшло [[Лоеўска-Любецкае староства]] (8 тыс. км²)<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. [http://vn.belinter.net/vkl/29.html Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел] // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 39.</ref>. У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ў [[1708]] войскі караля Швэцыі [[Карл XII|Карла XII]] учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.