Сьвята Трох Каралёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: kv:Кристослӧн Рӧштвоыс (strongly connected to be-x-old:Божае Нараджэньне)
д вікілінкі, стыль
Радок 2:
'''Сьвята Трох Каралёў''' або '''Аб’яўленьне Пана''' — адно з галоўных сьвятаў [[каталіцтва|каталіцкага]] календару, адзначаецца [[6 студзеня]]. Узьнікла ў першыя стагодзьдзі хрысьціянства на Ўсходзе.
 
«Тры Каралі» — народная назва, Аб’яўленьне Пана — тэалягічная.<ref>[http://catholic.by/2/home/news/belarus/61-other/6047-l-r---.html «Тры Каралі»: традыцыі народнага хрысьціянства] на [[Catholic.by]]</ref>. У праваслаўнай царкве адпаведнае сьвята завецца [[Богаяўленьне]] і зьвязваецца з Хрышчэньнем [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] [[Ян Хрысьціцель|Янам Хрысьціцелем]] і зшэсьцем на яго [[Сьвяты Дух|Духа Сьвятога]] ў выглядзе голуба (19.01).
 
У каталіцтве Аб’яўленьне Пана сьвяткуецца з 4 ст., ягоная сымболіка зьвязваецца з паведамленьнем эвангельляў, як паганскія [[Тры каралі|каралі-варажбіты Каспар, Мэльхіёр і Балтазар]], папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Ісусу і прынесьлі дары.
 
У памяць пра гэта ў касьцёлах служаць падзячныя малебны, Хрысту прыносяцца ў ахвяру як каралю — [[золата]], як Богу — [[ладан]], як чалавеку — [[міра]]. Асьвечанай у касьцёле крэйдай на дзьвярах дамоў пішуць літары KMB (CMB), перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар году, накшталт: K+M+B+20122013. Сёньня пераважна лічаць, што гэта першыя літары імёнаў трох усходніх мудрацоў, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Мэсіі: Каспар, Мэльхіёр і Бальтазар. Адак гэты звычай зьяўляецца няправільнай інтэрпрэтацыяй лацінскіх надпісаў CMB Christus Benedicat Mansion (няхай Хрыстос блаславіць гэты дом). «Шчодрым вечарам» напярэдадні гэтага сьвята заканчваюцца «сьвятыя вечары», г.зн. вечары ад [[Божае Нараджэньне|Божага Нараджэньня]] да Т.к.с. Дзецям і сваякам у гэты вечар (05.01) дораць падарункі, раздаюць пірагі. З самога сьвята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы, якія заканчваюццасканчаюцца на [[Папялец]].
 
Традыцыйна на вячэру самога сьвята ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] пяклі [[Мігдалы|мігдалавы]] торт або пірог з запечаным у сярэдзіне вялікім мігдалам. Той, каму даставаўся кавалак з гэтым мігдалам, мусіў сваім коштам арганізаваць вечарыну на Папялец; дзяўчыне ў гэтым выпадку варажылі хуткае замужжа. У канцы [[19 стагодзьдзе|ХІХ ст.]] звычай быў крыху зьменены, і таго, хто даставаў мігдал, абвяшчалі «мігдаловым каралём», г.зн. ганаровым маршалкам банкету.
 
== Крыніцы ==