Абмеркаваньне:Літоўская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тое ж, што і руская?, меркаваньне, гугліце далей
Радок 8:
::: Не, шаноўны калеґа, я ўсё ж настойваю, каб мы гэты артыкул яшчэ пакамэнтавалі. І калі ласка, мо ня будзьма рабіць агульных заяваў, накшталт гэта ''ўсё фантастыка'', ''казка'' ды інш. Калі бачыце хлусьню — арґумэнтуйце, чаму гэта хлусьня. Вось, напрыклад, у пачатку артыкула (калі дачыталі да гэтага) гаворыцца пра тое, што Сумарока ў судзе зьвярнуўся да сьведкаў на літоўскай мове, лічачы, што астатнія яго не зразумеюць. Аўтар дае спасылку на крыніцу (''Lietuvos Metrika, 1995: 90, CXXI-CXXII, № 113''). Вы бачылі гэтую мэтрыку, што завеце ўсё гэта казкай? Ці мо ведаеце аўтарытэтных экспэртаў, якія могуць аспрэчыць яе сапраўднасьць? Тое ж тычыцца і ўсіх астатніх крыніцаў. Мо тое, што знайшлі нейкія Зінкавічусы й ёсьць лухта, але гэта трэба спачатку даказаць. Нейкія Станкевічы, Дубаўцы ўвогуле нічога не знайшлі, але гэта не перашкаджала ім штучна ўвесьці ніколі не ўласьцівыя для беларускай мовы назвы.--[[Удзельнік:Šelechaŭ|<i><B><font face="Segoe Script"><span style='color: MidnightBlue'>V. Šelechaŭ</span></font></B></i>]] 19:39, 3 лістапада 2012 (FET)
:::: Я не зьбіраюся аспрэчваць нейкія фантастычныя зьвесткі зь нейкай фантастычнай Летувіскай Мэтрыкі. Мне нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы. Сур’ёзныя навукоўцы ніколі ня будуць спасылацца на нейкія летувіскія сэнсацыйныя пошукі, усе добра ведаюць да якога жанру яны адносяцца. А тут звычайная кампіляцыя з тых жа сэнсацыйных пошукаў летувіскіх «гісторыкаў». Зноў нейкія старадаўнія сшыткі, недакладныя пераклады і г.д. Гэта ўсё камэнтаваць — сябе не паважаць. Тым больш ёсьць гугл, няцяжка пашукаць, і ва ўсім самому разабрацца. А я ў пустую марнаваць час не зьбіраюся. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 20:53, 3 лістапада 2012 (FET)
:::::Канешне, навошта слухаць нейкага "несур'ёзнага фантазэра", які ўсяго толькі зьяўляецца Кандыдатам навук ды абараніў дысэртацыю на тэму ''«Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)»'', калі ў нас ёсьць пан ''Ліцьвін'', у якога ёсьць гугл ды якому '''нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы'''. Добра, гугліце паважаны далей. А я пакуль падумаю, як лепш выкарыстаць гэта артыкул.--[[Удзельнік:Šelechaŭ|<i><B><font face="Segoe Script"><span style='color: MidnightBlue'>V. Šelechaŭ</span></font></B></i>]] 06:08, 29 лістапада 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Літоўская мова».