Царква Ўшэсьця Гасподняга (Вельямовічы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стварэньне
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 09:43, 26 лістапада 2012

Царква Ўшэсьця Гасподняга пабудавана на заходнім ускрайку Вельямовічаў у 1868 г. з цэглы паводле хадатайніцтва берасьцейскага епіскапа Ігнація на месцы трухлявага храма. Падрад на будаўніцтва быў узяты мяшчанамі Чарнігаўскай губерні І. Завенкам, В. Хмельнікавым, Г. Назаравым, І. Цітовым паводле кантракта 1.8.1865 г. Праект, верагодна, распрацаваў архітэктар І. Калянкевіч.

Файл:Царква Ўшэсьця Гасподняга ў Вельямовічах.jpg
Царква Ўшэсьця Гасподняга ў Вельямовічах. Cучасны выгляд

Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю. Прасторавая кампазіцыя складаецца з 4 кананічных частак — да асноўнага кубападобнага аб'ёму праз трапезную далучаны званіца, паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём быў завершаны 5-купаллем. У сілуэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Атынкаваныя фасады насычаны архітэктурнай пластыкай, запазычанай са старажытнарускага дойлідства, - аркатурныя паясы, бізантыйскія спараныя арачныя аконныя праёмы, аб'яднаныя агульнай кілепадобнай аркай, філёнгавы цокаль, вуглавыя лапаткі, какошнікі, зубчастыя фрызы. Ніжні чацверыковы ярус званіцы завершаны какошнікамі, сярэдні дэкарыраваны прамавугольнымі нішамі і аконнымі праёмамі. Званіца завершана 8-гранным шатром з макаўкай. Зала храма была перакрытая шатровым скляпеннем на ветразях, трапезная - крыжовым.