Агнём і мячом (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: hu:Tűzzel-vassal (regény)
д вікілінкі
Радок 18:
'''«Агнём і мячом»''' ({{мова-pl|Ogniem i mieczem}}) — першы з трох гістарычных раманаў, напісаных дзеля «падмацаваньня сэрцаў» цераз [[Генрык Сянкевіч|Генрыкам Сянкевічам]] у [[1884]]—[[1888]] гады.
 
Дзеяньне рамана адбываецца ў [[1648]]—[[1651]] гадах, падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага на Ўкраіне. Астатнія часткі [[Трылёгія|трылёгіі]] — «[[Патоп (раман)|Патоп]]» і «[[Пан Валядыёўскі]]». Раман упершыню быў выдадзены ўрыўкамі ў [[1883]]—[[1884]] гады ў варшаўскім часопісе «Слова» і таксама ў кракаўскім часопісе «Час». Першае кніжнае выданьне зьявілася ў 1884 годзе ў [[Варшава|Варшаве]]. Кніжнае выданьне мела іншы канец рамана за надрукаваны ў часопісах. Частка рукапісу рамана захоўваецца ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]]. Аўтар часам блытаецца з гістарычнай праўдай, што аднак не аднімае ад рамана мастацкай вартасьці. Сянкевіч стварыў свой раман, каб падняць дух палякаў, якія жылі на мяжы.
 
Паводле словаў ўкраінскага паэта і празаіка [[Багдан Лепкі|Багдана Лепкага]] з часу выхаду рамана ўзрос польска-ўкраінскі антаганізм<ref>Зьнішчыла гэту ідылію толькі выданьне «Агнём і мячом» Сянкевіча. Не было ўжо ранейшай хлапечай шчырасьці. Ад Багдана і Ярэмы былі пакладзены між намі вялікія чорныя цені // Ryszard Sadaj — «Kto był kim w Galicji», Kraków 1993, s. 162</ref>.