Другі падзел Рэчы Паспалітай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
пачатак
Радок 1:
[[Файл:Rzeczpospolita Rozbiory 2.png|міні|350пкс|Рэч Паспалітая па другім падзеле]]
#перанакіраваньне [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Другі падзел]]
'''II падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай''' (1793) — другі з трох [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў]], пасьля якіх [[Рэч Паспалітая]] зьнікла з мапы Эўропы.
 
Скарыстаўшыся капітуляцыяй [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] у [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году|вайне з Расеяй]] і пераходам улады ў дзяржаве да [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|таргавічанаў]], [[25 кастрычніка]] [[1792]] кароль прускі [[Фрыдрых Вільгельм II]] запатрабаваў уключэньня [[Вялікая Польшча|Вялікае Польшчы]] ў склад свайго [[Каралеўства Прусія|каралеўства]] пад пагрозаю выхаду з антыфранцускай кааліцыі.
 
[[23 студзеня]] [[1793]] [[Кацярына II]] і Фрыдрых Вільгельм II падпісалі трактат пра падзел, паводле якога да Прусіі адышлі землі, населеныя этнічнымі палякамі: [[Данцыг]], [[Торунь]], [[Вялікая Польшча]], [[Куявія]] і [[Мазовія]], за выняткам Мазавецкага ваяводзтва. Расея атрымала [[ВКЛ|літоўскія]] землі да лініі [[Дзьвінск]] — [[Пінск]] — [[Збруч]], усходнюю частку [[Палесьсе|Палесься]], украінскія вобласьці [[Падольле]] і [[Валынь]].
 
Уночы з [[23 верасьня|23]] на [[24 верасьня]] 1793 року гэтае рашэньне было праведзенае праз сабраны канфэдэратамі [[Гарадзенскі Сойм (1793)|сойм]] у [[Горадня|гарадзенскім]] [[Новы замак (Горадня)|замку]].
 
У другім падзеле, у адрозьненьне ад двух астатніх, ня брала ўдзелу [[Аўстрыйская імпэрыя]], занятая вайной з рэвалюцыйнай [[Францыя]]й.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году]]
* [[Таргавіцкая канфэдэрацыя]]
* [[Нямы сойм]]
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Падзелы Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Міжнародныя пагадненьні Прусіі]]
[[Катэгорыя:Міжнародныя пагадненьні Расейскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1793 году]]
 
[[ca:Segona partició de Polònia]]
[[en:Second Partition of Poland]]
[[es:Segunda partición de Polonia]]
[[fr:Deuxième partage de la Pologne]]
[[ka:პოლონეთის მეორე დანაწილება]]
[[lt:Antrasis Abiejų Tautų Respublikos padalijimas]]
[[ro:A doua împărțire a Poloniei]]
[[ru:Второй раздел Речи Посполитой]]
[[fi:Puolan toinen jako]]
[[zh:第二次瓜分波兰]]
[[pl:II rozbiór Polski]]