Афікс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''А́фікс''' - — любая значымая частка [[слова]] за выключэньнем [[Корань|кораня]] ([[прыстаўка]], [[суфікс]], [[канчатак]], [[постфікс]]).
 
== Клясыфікацыя афіксаў ==
Па мейсцы разьмяшчэньня адносна кораня афіксы падзяляюцца на:
# прэпазыцыйныя (перад коранем; прыстаўка);
# постпазыцыйныя (пасьля кораня; суфікс, канчатак, постфікс);
# афіксы, якія стаяць паміж марфэмаў ([[інтэрфікс]]ы).
 
Па частотнасьці ўжываньня афіксы падзяляюцца на:
# рэгулярныя (сустракаюцца ў вялікай колькасьці словаў, характарызуюцца паўтаральнасьцю, утвараюць цэлыя словаўтваральныя або формаўтваральныя рады);
# нерэгулярныя (сустракаюцца ў невялікай колькасьці словаў і не ўтвараюць вытворных).
 
Па здольнасьці ўтвараць новыя словы афіксы падзяляюцца на:
# прадуктыўныя (актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэньні новых словаў);
# непрадуктыўныя (не ўтвараюць новыя словы).
 
Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя. Рэгулярныя - — прадуктыўныя й непрадуктыўныя.
 
Па сэмантычных адносінах паміж сабой афіксы падзяляюцца на:
# сынанімічныя (маюць блізкае або аднолькавае значэньне, але па-рознаму гучаць);
# антанімічныя (маюць супрацьлеглае значэньне);
# полісэмічныя/мнагазначныя (могуць мець некалькі розных значэньняў);
# аманімічныя (супадаюць па форме, але адрозьніваюцца па значэньні).
 
Паводле паходжаньня афіксы падзяляюцца на:
# спрадвечнабеларускія (пры-, -н-, -ск-, -осьць і інш.);
# запазычаныя (анты-, -ірава-, -ізм і інш.).
 
[[Катэгорыя:Мовазнаўства]]