Гарадзенскі Сойм (1793): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д паводле наладаў карыстальніка
Радок 1:
[[Файл:Прыклад.jpg|міні|170пкс|Каралеўскі замак у Гародні]]
 
'''Гарадзенскі Сойм ([[1793]])''' — апошні вальны сканфэдэраваны сойм [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], які праходзіў з [[17 чэрвеня]] да [[23 лістапада]] [[1793]] г. у [[Гародня|Гародні]], у [[Новы замак (Горадня)|Новым Замку]]. Таксама вядомы як «нямы сойм» з прычыны прымусовых дзеяньняў расейскіх войскаў у дачыненьні да паслоў.
 
== Перадумовы ==
[[Файл:Jacob Sievers by Joseph Grassi.JPG|міні|170пкс|Расейскі пасол [[Якуб Сіверс]]]]
 
На працягу [[1788]]—[[1792]] гг. у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] былі праведзеныя шматлікія палітычныя і эканамічныя рэформы, што выклікала вялікае незадаволеньне ў кансэрватыўна настроенай магнатэрыі і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Вынікам гэтага стала стварэньне [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|Таргавіцкай канфэдэрацыі]] ў [[1792]] г. і ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Неўзабаве польска-літоўскія войскі былі разьбітыя, а кароль далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі.