Апалён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 31:
=== Дафна ===
Стаяўшы каля зьвергнутага [[Піфон]]а, Апалён пабачыў нацягваючага сваю залатую стралу [[Эрас]]а, пасьмяяўся з яго: «ці не жадае ён перасягнуць ў славе самога Апалёна». На што скрыўджаны бог каханьня ўзьляцеў на высокі [[Парнас]], дастаў зь калчана дзьве стралы: адну выклікаючую любоў, а другую - зганяючую любоў. Першай стрэліў у высакамернага Апалёна, а другой ў німфу [[Дафна|Дафну]], дачку рачнога бога [[Пенэй|Пенэя]]. Пры сустрэчы Апалёна з німфай [[Дафна]]й, юнак закахаўся ў яе, аднак дзяўчына пабачыўшы маладога бога кінулася на ўцёкі. Бегла яна, колькі было моцы, пасьпяшыў за ёй і Апалён, і хутка нагнаў спужаную дзяўчо. Тая ўпала на зямлю і стала прасіць бацьку, каб той абараніў яе ад жудаснага вобраза Апалёна, каб зямля яе паглынула, тольки не бачыць яго. І раптам скура німфы пакрылася карой, косы ператварыліся ў лісьце лаўра, а рукі паднятыя ў гору сталі веткамі. Доўга стаяў засмучаны Апалён перад [[лаўр]]ам і нарэшце сказаў: «Няхай жа толькі твой вянок упрыгожвае маю галаву, тваё лісьце ўпрыгожвае мой калчан ды маю кіфару. Стой жа вечна зялёным.»
 
=== У Фэсаліі ===
За забойства [[Піфон]]а Апалён быў сасланы [[Зэўс]]ам да цара [[Адмет]]а ў [[Фэсалія|Фэсалію]] пастухом. Малады бог дапамог цару атрымаць руку [[Алкеста|Алкесты]], дачкі цара [[Іолк Пэлій|Іолка Пэлія]], які абяцаў аддаць сваю дачку толькі таму, хто зможа запрэгчы ў калясьніцу льва і мядзьведзя. Дзеля гэтага юнак надаў [[Адмет]]у непераможную сілу. Пражыў Апалён у цара восем год, за гэты час гаспадарка [[Адмет]]а значна вырасла і памножылася. Пасьля адбыцьця ссылкі, вярнуўся ў [[Дэльфы]].
 
=== Гнеў Апалёна ===
Сыны [[Алвэй|Алвэя]] [[От]] і [[Эфіольт]] яшчэ ў дзяцінстве славіліся вялікім ростам, сілай ды храбрасьцю. А юнакамі пачалі пагражаць алімпійскім багам паставіць горы [[Алімп]], [[Пеліон]] і [[Ос]]у адна на адну, і выкрасьці [[Гера|Геру]] і [[Артэміда|Артэміду]]. Праз некаторы час яны выкралі і скавалі бога вайны [[Арэс]]а, які трыццаць месяцаў знаходзіўся скаваным у палоне, пакуль не вызваліў [[Гермэс]]. Апалён жа паразіў [[От]]а і [[Эфіольт]]а сваімі хуткімі стрэламі.
 
[[Фрагія|Фрагійскі]] сатыр [[Марсій]], што знайшоў выкінутую [[Афіна]]й трасніковую флейту, навучыўся так граць, што ўсе слухачы былі ў захваце. Але аднаго ён не ведаў, не ведаў таго, што [[Афіна]], выкідваўшы флейту пракляла таго, хто знойдзе яе. Заганарыўся [[Марсій]] сваёй ігрой на трасніковай флейце, і вызваў на спаборніцтва самога Апалёна. Апалён жа зьдзівіўся такой нахабнасьцю сатыра, але зьявіўся. На вялікі жаль і сорам дзеля [[Марсій|Марсія]], але флейта не магла выдаць тых цудоўных гукаў, што выдуваў Апалён, і ў выніку спаборніцтва выйграў юны бог. Разгневаны нахабнасьцю [[Марсій|Марсія]], Апалён пажадаў павесіць сатыра за рукі і з жывога садраць скуру.
 
== Крыніцы ==