Герб СССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лацінскае i, артаграфія
Радок 3:
'''Дзяржаўны герб [[СССР]]''' — афіцыйная эмблема Савецкай дзяржавы. Герб [[СССР]] усталяваны [[Канстытуцыя СССР|Канстытуцыяй СССР]] (ст. 143) і ўяўляе сабой малюнак [[серп|сярпа]] і [[молат|молата]] на фоне зямнога шару, у прамянях сонцу і ў апраўленьні каласоў, з надпісам на мовах саюзных рэспублік: «''[[Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!]]''». У верхняй частцы гербу — пяціканцовая [[Зорка (геамэтрычная фігура)|зорка]].
 
Дзяржаўны герб [[СССР]] сымбалізуе аснову агульнанароднай дзяржавы — зьвяз [[працоўны|працоўных]] і [[селянін|сялян]], добраахвотнае аб'яднаньне раўнапраўных саюзных рэспублік у адзінай саюзнай дзяржаве, раўнапраўе сацыялістычных нацыйнацыяў, і выяўляе ідэю інтэрнацыянальнай салідарнасьці народаў [[СССР]] з працаўнікамі ўсіх краінкраінаў.
 
Мацерыкі на гербе адлюстроўваюцца сьветла-карычневымі, дэвізы — залатымі літарамі па чырвонай стужцы. Серп і молат на гербе ўвасабляюць новую ўладу і мірную працу; каласы — жыцьцяздольнасьць дзяржавы, росквіт; сонца — сьвятло ідэй Кастрычніка, крыніца сілы савецкай дзяржавы, сьветлая будучыня; чырвоная зорка — пралетарскі інтэрнацыяналізм і барацьба працы з капіталізмам на пяці кантынэнтах; а залатая аблямоўка зоркі — водбліск агню рэвалюцыі.
Радок 32:
Па Канстытуцыі [[1936]] году СССР складаўся з 11 рэспублік (ЗСФСР была падзеленая на Азэрбайджанскую, Армянскую і Грузінскую Савецкія Сацыялістычныя рэспублікі). Стужак на гербе таксама стала 11.
 
Сакратарыят ПрэзыдыўмаПрэзыдыюма Вярхоўнай Рады СССР [[3 верасьня]] [[1940]] году вырашыў занесьці зьмены ў дзяржаўны герб СССР у сувязі са зьменай ліку саюзных рэспублік і ўдакладненьнем напісаньня дэвізу на нацыянальных мовах. Вялася праца па падрыхтоўцы новай Канстытуцыі, і [[3 сакавіка]] [[1941]] году ПрэзыдыўмПрэзыдыюм Вярхоўнай Рады прыняў папярэдні праект гербу, але завяршэньню прац перашкодзіла вайна. Толькі [[26 чэрвеня]] [[1946]] году ўказам ПрэзыдыўмаПрэзыдыюма ВС [[СССР]] уведзены новы варыянт гербу, дэвіз на якім быў прайграны на 16 мовах саюзных рэспублік. Да ўжо тых надпісаў што былі дададзеныя дэвізы на малдаўскай, латыскай, эстонскай і фінскай. Прычым надпісы на мовах сярэднеазіяцкіх рэспублік і Азэрбайджану выконваліся ўжо кірыліцай.
 
[[16 ліпеня]] [[1956]] году Карэла-Фінская ССР была ператвораная ў аўтаномію ў складзе [[РСФСР]], з прычыны чаго ўказам ПВС СССР ад [[12 верасьня]] [[1956]] году шаснаццатая стужка з дэвізам на фінскай мове была выдаленая з гербу. [[1 красавіка]] [[1958]] году ўказам ПВС СССР быў удакладнены тэкст дзяржаўнага дэвізу на беларускай мове. Ён стаў гучаць як: «[[ПРАЛЕТАРЫIПРАЛЕТАРЫІ ЎСIХЎСІХ КРАIНКРАІН, ЯДНАЙЦЕСЯ!]]». Зьмена было занесена ў герб [[СССР]]. Трохі раней, [[21 лютага]] [[1958]] году, такое жа ўдакладненьне па ўказе ПВС Беларускай ССР было зроблена на гербе БССР.
 
Разьмяшчэньне стужак з дэвізамі на гербе [[СССР]] адпавядала парадку пераліку саюзных рэспублік у ар. 13 Канстытуцыі, усталяванаму ў адпаведнасьці з колькасьцю насельніцтва.
 
Удакладненьне і перамалёўку герба ў розны час выраблялі мастакі Гознака І. С. Крылкоў, С. А. Ноўскі, П. М. Чарнышоў, С. А. Паманскі. [[31 сакавіка]] [[1980]] году ўказам ПрэзыдыўмаПрэзыдыюма Вярхоўнай Рады [[СССР]] зацьверджана Становішча аб Дзяржаўным гербе СССР. [[25 чэрвеня]] яно замацавана Законам СССР. Паводле гэтага Становішча:
 
«''1. Дзяржаўны герб Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік зьяўляецца сымбалям дзяржаўнага сувэрэнітэту СССР, непарушнага зьвязу працоўных, сялян і інтэлігенцыі, сяброўства й братэрства працаўнікоў усіх нацый і народнасьцяў краіны, дзяржаўнага адзінства савецкага народу, які будуе камуністычнае грамадзтва.''