Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі

стыль
(выпраўленьне спасылак)
(стыль)
'''Краёвая партыя Летувы і Беларусі, КПЛіБ''' — палітычная партыя [[краёўцы|«краёвага»]] накірунку ў [[Беларусь|Беларусі]] й [[Летува|Летуве]] на пачатку ХХ ст., асноўнымі прыхільнікамі якога было каталіцкае й [[польская мова|польскамоўнае]] сярэднезаможнае й заможнае [[дваране|дваранства]] шасьці губэрняў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Партыя сумяшчала ў сваёй праграме [[лібэралізм|лібэральныя]] й [[нацыяналізм|нацыянальныя]] лёзунгі.
 
З прапановай стварэньня партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолягаў [[краёўцы|«краёвасьці»]] [[Раман Скірмунт]] (1868—1939[[1868]]—[[1939]]). У лістападзе [[1905]] году ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» («[[Літоўскі кур'еркур’ер]]», N65№65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў (свабода сумленьня, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасьць жыльля й асобы, роўнасьць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця й палітычнае роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня для Летувы й Беларусі. Пры гэтым асабліва падкрэсьлівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасьці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэньне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу безьзямельным і малазямельным [[сялянства|сялянам]] у набыцьці зямлі.
 
У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расейскай дзяржаўнасьці, спадзеючыся на яе паступовае рэфармаваньне ў кірунку пашырэньня палітычных свабодаў; будзе выступаць за ператварэньне [[Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнага Савету]] Расейскае імпэрыі ў выбарны орган кіраваньня. Лёзунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасьць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіцьцё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэньне ў [[Дзяржаўная Дума (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнай Думе]] Расейскай імпэрыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэньне выказвалася надзея на захаваньне добрых адносінаў паміж дваранствам і сялянствам.
 
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым ззь якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (1876—1921[[1876]]—[[1921]]) на чале ззь неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёйстаршынём (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] (1847—1928[[1847]]—[[1928]]). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.
 
У пачатку [[1906]] году Скірмунт паўтарыў зварот у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'еркур’ер», N78№78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася [[шляхта]]й [[ВКЛ]] у абазначэньні ваяводзтваў Падзьвіньня й Падняпроўя й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да [[Віцебская губэрня|Віцебскае]] й [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае губэрні]] ў XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» ([[1903]]) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» ([[1908]]) дасьледаваньня «Беларусы» [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]], які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам [[беларуская мова|беларускае мовы]]. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы [[краёўцы|«краёўцаў»]]. Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», N78№78, 1906 г.).
 
[[17 чэрвеня]] [[1907]] году па ініцыятыве Скірмунта ў [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» (беларуска-летувіскіх) губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. СтаршынёйСтаршынём рады партыі абраны [[Эдвард Вайніловіч]], намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («[[Польскі голас]]», 1907). Прадстаўнікі [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й летувіскую.
 
У [[1908]] партыя зьнікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленьнях лідэраў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасьці галоўнага суб'екту грамадзка-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкляратыўны характар і было разьлічанае на ўсьведамленьне маёмаснымі дваранамі неабходнасьці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадзкасьці Беларусі й Летувы.