Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі
выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў |
выпраўленьне спасылак |
||
Радок 3:
З прапановай стварэньня партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолягаў [[краёўцы|«краёвасьці»]] [[Раман Скірмунт]] (1868—1939). У лістападзе [[1905]] ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў (свабода сумленьня, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасьць жыльля й асобы, роўнасьць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця й палітычнае роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня для Летувы й Беларусі. Пры гэтым асабліва падкрэсьлівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасьці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэньне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу безьзямельным і малазямельным [[сялянства|сялянам]] у набыцьці зямлі.
У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расейскай дзяржаўнасьці, спадзеючыся на яе паступовае рэфармаваньне ў кірунку пашырэньня палітычных свабодаў; будзе выступаць за ператварэньне [[Дзяржаўны савет (
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (1876—1921) на чале з неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёй (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] (1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.
|