Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі

няма апісаньня зьменаў
(артаграфія)
Няма апісаньня зьменаў
Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сьведчыла пра пашырэньне сярод краёўцаў разуменьня неабходнасьці ўласнае палітычнае арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было й заставалася [[Менскае таварыства сельскай гаспадаркі]] (1876—1921) на чале з неафіцыйным лідэрам — віцэ-старшынёй (1888—1907) [[Эдвард Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] (1847—1928). Палажэньні палітычнага й сацыяльна-эканамічнага разьдзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасьці таварыства.
 
У пачатку [[1906]] Скірмунт паўтарыў зварот у газэце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур'ер», N78), зьмяніўшы толькі назву партыі — «Краёвая партыя Белай Русі і Літвы». Назва «Русь», якая выкарыстоўвалася [[шляхта]]й [[ВКЛ]] у абазначэньні ваяводзтваў Падзьвіньня й Падняпроўя й працягвала выкарыстоўвацца мясцовым дваранствам у дачыненьні да [[Віцебская губэрня|Віцебскае]] й [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае губэрні]] ў XIX ст., станавілася ўжо архаізмам, асабліва пасьля публікацыі тамоў «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1903) і «Уводзіны да вывучэньня мовы й народнай славеснасьці» (1908) дасьледаваньня «Беларусы» [[Яўхім Карскі|Яўхіма Карскага]], які канчаткова распаўсюджваў тэрмін «Беларусь» на ўвесь абшар ужываньня насельніцтвам [[беларуская мова|беларускае мовы]]. З таго часу тэрмін «Русь» паступова зьнікнуў у публіцыстыцы [[краёўцы|«краёўцаў»]]. Прыкладна ў гэты самы час ідэю стварэньня Краёвае партыі выказаў Эдвард Вайніловіч («Kurier Litewski», N78, 1906 г.).
 
[[17 чэрвеня]] [[1907]] па ініцыятыве Скірмунта ў [[Вільня|Вільні]] адбыўся зьезд землеўладальнікаў шасьці «паўночна-заходніх» (беларуска-летувіскіх) губэрняў, які прыняў рашэньне пра стварэньне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацьвердзіў яе праграму (падпісала 23 дэлегаты з 30). Праграма заклікала да самакіраваньня краю, роўнасьці ўсіх нацыяў, увядзеньня адукацыі на роднае мове, лічыла недапушчальным адчужэньне памешчыцкае зямлі. Старшынёй рады партыі абраны [[Эдвард Вайніловіч]], намесьнікам — Ю. Талочка. Друкаваным органам партыі стала газэта «Glos Polski» («Польскі голас», 1907). Прадстаўнікі [[Ковенская губэрня|Ковенскай губэрні]] й Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзьнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й летувіскую.
13 315

зьменаў