Крыстафэр Марла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: ckb:کریستۆفێر مارلۆ
д r2.7.2+) (робат зьмяніў ckb:کریستۆفێر مارلۆ на ckb:کریستۆفەر مارلۆ; касмэтычныя зьмены
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Марла нарадзіўся [[16 лютага]] [[1564]] г. у [[Кентэрбэры]], у сям'і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрбэрыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў Кембрыджы. Скончыў Коледж Цела Хрыстова ў Кембрыджскім унівэрсытэце, стаўшы бакаляўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы [[Фрэнсыс Ўолсынгэм|Ф. Ўолсынгэма]] — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім відаць і тлумачыць шмат вольнасьцяў у яго паовдзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было зь лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто ня ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць ня без заступства ўплывовых асобаў Лёндана. Як сьцьвярджаюць многія дасьледчыкі біяграфіі ангельскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў таемнае вайны» па заданьню Ўолсінгэма Марла выконваў нейкую таемную місыю ў Эўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасьці ангельскага каталіцкага падпольля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабэты I.
 
Пазьней Крыстафэр Марла пераехаў у Лёндан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасьцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драатургаў «Унівэрсытэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты [[Джон Лілі|Д. Лілі]], [[Томас Нэш|Т. Нэш]], [[Робэрт Грын|Р. Грын]], Дж. Піл і [[Томас Лодж|Т. Лодж]]. Тады ж была пастаўленая яго першая трагедыя «Тамэрлян вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок Ў. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, ня быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзьнерскія абрады. У траўні 1593 года ў Лёндане адбыліся хваляваньні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фляндрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лёнданскае літаратурнае багемы. Былі зьдзейсьненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга [[Томас Кід|Томаса Кіда]]. Пасярод яго папераў былі выяўленыя зацемкі, якія зьмяшчалі ерэтычныя выказваньні: доказы атэізма, адмаўленьне Боскае сутнасьці Хрыста, насьмешкі над ягонымі цудамі. Кід, зьняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іхняе сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо ня быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 траўня 1593 г. паэта, які гасьціў у свайго сябра Томаса Ўолсынгэма (кузэна Фрэнсыса Ўолсынгэма) ў маёнтку Скэлбэры (Кент), выклікалі на паседжаньне Таемнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль ня будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.
Радок 34:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Марла, Крыстафэр}}
 
[[Катэгорыя:Ангельскія літаратары]]
 
Радок 80 ⟶ 81:
[[sk:Christopher Marlowe]]
[[sl:Christopher Marlowe]]
[[ckb:کریستۆفێرکریستۆفەر مارلۆ]]
[[fi:Christopher Marlowe]]
[[sv:Christopher Marlowe]]