Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Цяпінскі»

(лацінскае i, артаграфія)
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымі братамі ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ужо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпінскіх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасьцьдзейнасць ==
У [[1570]]-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — [[Эвангельле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX стагодзьдзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васіля Цяпінскага. Кніга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлікімі спасылкамі на літаратурныя крыніцы. Прадмова да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана ім жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васіль Цяпінскі абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвяшчэннага пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне ўпрыгожана наборным арнамэнтам. Прадмова да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і сьвецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучыні Айчыны.
 
Ананімны ўдзельнік