Апалён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, дапаўненьне.
д выпраўленьне спасылак
Радок 18:
}}
 
'''Апалё́н''' ({{lang-grc|Ἀπόλλων}}), '''Фэб''' ({{lang-grc|Φοῖβος}}, «прамяністы») — у грэчаскай міталёгіі<ref>Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.92-96; Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.133-134; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 2 далей</ref> срэбралукі бог — ахоўнік статкаў, сьвятла ([[Сонца|сонечнае]] сьвятло сымбалізавалася зь яго залатымі стрэламі), навук і мастацтваў, бог-лекар, правадыр і заступнік [[музы|музаў]] (за што яго называлі ''Мусагет'' ({{lang-el|Μουσηγέτης}})), прадказальнік будучыні, шляхоў, падарожнікаў і мараходаў, таксама Апалён ачышчаў людзей, якія зьдейсьнілі забойства. Увасабляў [[Сонца]] (а яго сястра-блізнюк [[Артэміда]] — [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяц]]).
 
У крыта-мікенскіх тэкстах яго імя не сустракаецца, згодна распаўсюджанай гіпотэзе, яго імя як Апаліўнас сустракаецца ў дагаворы цара Вілусы [[Алаксандус]]а з [[Муваталіс]]ам <ref>Гіндзін Л. А., Цымбурскі В. Л. Гамер і гісторыя Усходнега Міжземнамор'я. М., 1996. С.246-249</ref>.