Ватыкан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д r2.7.3) (Робат: зьмяніў yo:Ìlú Vatikan на yo:Ìlú Fatikan; касмэтычныя зьмены
Радок 53:
=== Дзяржаўны лад ===
[[Файл:Vatican Gardens 4.jpg|міні|220пкс|зьлева|Палац урада Ватыкана]]
З пункта погляду дзяржаўнага ладу Ватыкан — абсалютная тэакратычная [[манархія]], якая не перадаецца паводле спадчыны<ref>[http://www.nationsencyclopedia.com/economies/Europe/Vatican-City-POLITICS-GOVERNMENT-AND-TAXATION.html «Vatican City (Politics, government, and taxation)»]. Nations Encyclopedia.</ref>. Глава дзяржавы — [[папа рымскі]]. У выпадку ягонай адсутнасьці або сьмерці бягучымі справамі Ватыкану кіруе камэрленг Сьвятой Рымскай царквы, выконваючы ролю месцаназіральніка ў папярэдні час перад выбарам новага папы. Папу належыць вярхоўная заканадаўчая, выканаўчая й судовая ўлада. У ягоную кампэтэнцыю ўваходзіць прэзэнтацыя Ватыкану ў міжнародных адносінах, заключэньне, ратыфікацыя й дэнансацыя міжнародных дагавораў й канкардатаў, прыём дыпляматычных прадстаўнікоў і прызначэньне прадстаўнікоў Ватыкану ў іншых краінах. Папа абіраецца пажыцьцёва калегіяй [[кардынал]]аў. Абраньне зьдзяйсьняецца на канклаве (лац. «пад ключом») зь ліку кардыналаў шляхам таемнага галасаваньня большасьцю ня меней за дзьве траціны галасоў. Вышэйшыя кансультатыўныя органы: [[Сусьветны сабор Рымска-каталіцкай царквы]], [[Калегія кардыналаў]] і [[Біскупскі сынод]]. Сусьветны (або Ватыканскі) сабор склікаецца пэрыядычна раз у некалькі дзясяткаў гадоў для абмеркаваньня найболей важных царкоўных праблем. Апошні сабор склікаўся ў [[1962]]—[[1965]] гадах (21 Сусьветны або Ватыканскі сабор).
 
Калегія кардыналаў, то бок дарадчы орган пры Папе, зьбіраецца для абмеркаваньня найболей важных царкоўных справаў і для выбараў Папы. Падчас абраньня пантыфіка ў калегіі (канклаве) могуць удзельнічаць толькі кардыналы маладзейшыя за 80 гадоў, прызначаныя Папам пажыцьцёва. Так, зь цяперашніх 189 кардыналаў 174 прызначаныя [[Ян Павал II|Янам Паўлам II]]. Каля траціны кардыналаў уваходзяць у склад [[Рымская курыя|Рымскай курыі]] (урад Ватыкану), дзе засяроджанае практычнае кіраўніцтва рэлігійнай, палітычнай і эканамічнай дзейнасьцю Ватыкану. У склад Рымскай курыі ўваходзяць [[Дзяржаўны сакратарыят Ватыкану|Дзяржаўны сакратарыят]], 9 кангрэгацыяў (духоўныя ведамствы), 3 трыбуналы, 12 папскіх радаў і камісіяў, іншыя ведамствы.
Радок 231:
[[ky:Ватикан]]
[[lad:Sivdad del Vatikano]]
[[lez:Ватикан]]
[[ltg:Vatikans]]
[[la:Civitas Vaticana]]
[[lv:Vatikāns]]
[[lb:Vatikanstad]]
[[lez:Ватикан]]
[[lt:Vatikanas]]
[[lij:Çittæ do Vatican]]
Радок 337:
[[wuu:梵蒂冈]]
[[yi:וואטיקאן]]
[[yo:Ìlú VatikanFatikan]]
[[zh-yue:梵蒂岡]]
[[diq:Vatikan]]