Нікі Сымлінг: розьніца паміж вэрсіямі

дацкі футбаліст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Футбаліст |Імя = Нікі Сымлінг |выява = Niki Zimling.jpg |імя(арыгі...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:02, 7 лістапада 2012

Нікі Дыге Сымлінг (па-дацку: Niki Dige Zimling; 19 красавіка 1985, Торнбю, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца бэльгійскага клюба «Бруге» й нацыянальнай зборнай Даніі.

Нікі Сымлінг
Нікі Сымлінг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1985 (39 гадоў)
Торнбю, Данія
Рост 178 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бруге
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2009
2009—2011
2010—2011
2011—
Брондбю
Эсб’ерг
Удынэзэ
НЭК (арэнда)
Бруге
17 (1)
81 (16)
5 (0)
26 (4)
34 (1)
Зборныя
2008— Данія 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 чэрвеня 2012.

Клюбная кар’ера

Пачатак

У дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клюбаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брондбю». За гэты клюб Сымлінг дэбютаваў у красавіку 2003 году ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клюбу «Ольбарг». Наступныя два гады праавёў у складзе капэнгагенкага клюба. Улетку 2005 году з-за адсутнасьцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клюб «Эсб’ерг», дзе хутка зацьвердзіўся як гулец асноўанага складу.

«Удынэзэ»

У сьнежні 2008 году падпісаў дамову з італьянскім клюбам «Удынэзэ», перайшоўшы ў склад апэнінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 году вярнуўся ў Данію, каб падзьцьвердзіць пераход у адзін з клюбаў, але дамоўленасьць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі[1]. У чэрвені 2010 году перашоў у нідэрляндзкі «НЭК Нэймэген» на правах арэнды[2].

«Бруге»

27 траўня 2011 года Сымлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бэльгійскім футбольным клюбам «Бруге», паводле якога купля дацкага гульца абыйшлася бэльгійцам у 500 тысяч эўра[3].

Міжнародная кар’ера

У лютым 2008 году Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 года, пасьля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасьля чаго часьцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Нікі Сымлінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў