Пераклады Бібліі на беларускую мову: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Беларуская мова з дапамогай HotCat
параўнаньне перакладаў
Радок 51:
=== Іншыя пераклады ===
Варта згадаць пераклады арцыбіскупа [[БАПЦ]] [[Мікалай Мацукевіч|Мікалая (Мацукевіча)]] («Напрастольнае сьвятое Эвангельле» тарашкевіцай, Таронта, 1988), [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]] («Гэнэзіс», 1984, «Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка», 1987, «Эвангельле паводле Сьв. Яна», 1991), [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]], [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]] (Новы Запавет).
 
== Параўнаньне перакладаў ==
На прыкладзе 10 разьдзелу [[Эвангельле паводле Мацьвея|Эвангельля паводле Мацьвея]] — гэтая кніга прысутнічае ў большасьці перакладнікаў<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?do=cat&category=peraklad_bible|загаловак = Біблійныя пераклады|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>.
{| class="standard" border="1"
|-
! Дзекуць-Малей і Луцкевіч||Вінцэнт Гадлеўскі||Пётар Татарыновіч||Ян Станкевіч||Уладзіслаў Чарняўскі||Анатоль Клышка||Васіль Сёмуха||Міхась Міцкевіч||БПЦ||Касьцёл
|-
|-
| '''Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=871&news_page=10|загаловак = Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле. Разьдзел 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=701&news_page=11|загаловак = Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша. Раздзел 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=154&news_page=10|загаловак = Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша. Раздзел 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Евангеля подле сьвятога Мацьвея'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=705&news_page=10|загаловак = Евангеля подле сьвятога Мацьвея. 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Эвангелія паводле Матэвуша'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=803&news_page=11|загаловак = Эвангелія паводле Матэвуша. 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Паводле Мацвея Святое Дабравесце'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://chasaslovec.info/index.php?newsid=707&news_page=11|загаловак = Паводле Мацвея Святое Дабравесце. Раздзел 10|фармат = |назва праекту = Часасловец|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://old.knihi.com/biblija/40-macviej.html|загаловак = Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце. Разьдзел 10|фармат = |назва праекту = [[Беларуская палічка]]|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Паводле Мацьвея Сьвятое Евангельле'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://churchby.info/bel/254/#10|загаловак = Паводле Мацьвея Сьвятое Евангельле. Разьдзел 10|фармат = |назва праекту = Беларускі хрысьціянскі партал «Царква»|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Cвятое Дабравесце паводле Матфея'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://churchby.info/bel/pub/gospelbel/?sec=1&chap=10|загаловак = Cвятое Дабравесце паводле Матфея. Раздзел 10|фармат = |назва праекту = Беларускі хрысьціянскі партал «Царква»|выдавец = |дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|| '''Святое Евангелле паводле Мацвея'''<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://catholic.by/2/files/bible/Matthaeus.pdf|загаловак = Святое Евангелле паводле Мацвея. 10 (1-42)|фармат = |назва праекту = |выдавец = Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі|дата = 6 лістапада 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>
|-
|1. I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую немач.
||1. І склікаўшы дванаццаць сваіх вучняў, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хваробу і ўсякую немач.
||1. І склікаўшы дванаццаць сваіх вучняў, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хваробу і ўсякую немач.
||1. I пагука́ўшы двананцацёх ву́чанікаў Сваіх, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, выганяць іх, і ўздараўляць усялякую хваробу і ўсялякае няўздоленьне.
||1. Затым сазваўшы дванаццаць вучняў Сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, выганяць іх, аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
||1. I, паклікаўшы Сваіх дванаццаць вучняў, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
||1. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх, і ацаляць усякую хваробу і ўсякую немач.
||1. І прыклікаўшы дванаццацёх вучняў Сваіх, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лекаваць усякі нядуг і ўсякую хворасьць.
||1. І паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх, і ацаляць усякую хваробу і ўсякую немач.
||1. Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
|-
| 2. А дванаццацёх апосталаў іменьні вось якія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якаў Завядзеяў і Іоан, брат яго,
|| 2. А дванаццацёх апосталаў імёны ёсьць гэтакія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго,
|| 2. А імёны дванаццацёх апастолаў вось гэткія: Першы Сымон, які завецца Пятром, і Андрэй, брат ягоны;
|| 2. Вось жа двананцацёх апосталаў імёны гэткія: першы Сымон, званы Пётрам, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зэведэяў а Яан, брат ягоны,
|| 2. А імёна Дванаццаці Апосталаў такія: першы Сымон, якога завуць Пятром, і Андрэй, брат яго.
|| 2. А імёны дванаццаці апосталаў вось якія: першы Сіман, званы Пятром, і Андрэй, яго брат; Якаў Завядзееў і Іаан, яго брат;
|| 2. А дванаццацёх апосталаў імёны вось такія: першы Сымон, якога называюць Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зевядзееў і Ян, брат ягоны.
|| 2. А імёны-ж дванаццацёх апосталаў гэткія: першы Сымон, званы Пятром, і Андрэй, брат яго; Якуб Завядзеяў і Ян, брат яго;
|| 2. А дванаццаці Апосталаў імёны вось такія: першы Сіман, якога называюць Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Іакаў Зевядзееў і Іаан, брат яго.
|| 2. Імёны ж дванаццаці Апосталаў такія: першы Сымон, называны Пятром, і
Андрэй, брат яго, Якуб Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны,
|-
| 3. Філіп і Баўтрамей, Хама і Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў і Ляўвей, празваны Фадзеем,
|| 3. Якуб Зэбэдэяў, і Ян, брат яго, Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэуш мытнік, Якуб Альфэяў і Тадэуш,
|| 3. Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат яго; Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матауш кунойміт; Якуб Альфэяў і Тадауш;
|| 3. Піліп а Варфаламей, Хама а Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў а Леўвей, каторага мянушка была́ Хвадзей,
|| 3. Якуб, сын Зэбэдэяў ды Ян, брат ягоны; Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэвуш, мытнік, Якуб, сын Алфея, і Тадэвуш.
|| 3. Філіп і Варфаламей; Фама і Мацвей, мытнік; Якаў Алфееў і Леўвей, празваны Фадзеем;
|| 3. Піліп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якаў Алфееў і Леўвей, празваны Тадэем,
|| 3. Піліп і Баўтарамей, Хама й Мацьвей – мытнік, Якуб Алфеяў і Ляўвей, званы Фадзеем;
|| 3. Філіп і Варфаламей, Фама і Матфей мытнік, Іакаў Алфееў і Леўвей, празваны Фадзеем,
|| 3. Філіп і Барталамей, Тамаш і мытнік Мацвей, Якуб Алфееў і Тадэвуш,
|-
| 4. Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.
|| 4. Сымон Кананэец і Юдаш Іскарыёт, каторы яго і выдаў.
|| 4. Сымон Кананэец ды Юдаі Іскарыёт, які яго й выдаў.
|| 4. Сымон Каноянін а Юда Іскарыёт, што й ізрадзіў Яго.
|| 4. Сымон Хананеец і Юда Іскарыёт, які яго выдаў.
|| 4. Сіман Кананіт і Іуда Іскарыёт, які і выдаў Яго.
|| 4. Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яму.
|| 4. Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і прадаў Яго.
|| 4. Сіман Кананіт і Іуда Іскарыёт, які і здрадзіў Яму.
|| 4. Сымон Кананэец і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.
|-
| 5. Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і наказваў ім, гаворачы: на шлях паганаў ня ўзыходзьце і ў места Самарыйскае не ўваходзьце;
|| 5. Гэтых дванаццацёх паслаў Езус, загадваючы ім, кажучы: На дарогу паганаў ня ўзыходзьце і ў гарады самаранаў не заходзьце,
|| 5. Гэтых дванаццацёх паслаў Езус, загадваючы й кажучы: На дарогу паганаў ня ўзыходзьце і ў гарады самарытанаў не ўваходзьце,
|| 5. Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы:
 
„На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце;
|| 5. Гэтых Дванаццаць паслаў Езус загадваючы ім ды кажучы: "На дарогу паган не заходзьце і ў гарады самар'янаў не ўваходзьце.
|| 5. Гэтых дванаццаць Ісус паслаў і загадаў ім, кажучы: на дарогу язычнікаў не хадзіце і ў Самаранскі горад не ўваходзьце;
|| 5. Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і запавядаў ім, кажучы: на шлях язычнікаў не хадзеце і ў горад Самаранскі ня ўваходзьце;
|| 5. Іх дванаццацёх паслаў Ісус і запавядаў ім, кажучы: “У дарогу да паганаў не выбірайцеся, і ў месты Самаранскія не ўваходзьце.
|| 5. Гэтых дванаццаць паслаў Іісус і запавядаў ім, кажучы: на шлях язычнікаў не хадзіце і ў горад Самаранскі не ўваходзьце;
|| 5. Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: «На шлях язычнікаў не ўзыходзьце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце.
|-
| 6. але ідзеце найбалей да загінуўшых авец дому Ізраілявага.
|| 6. але ідзеце лепш да загінуўшых авец з дому Ізраілявага.
|| 6. але йдзеце лепш да загінуўшых авец з дому Ізраэлевага.
|| 6. Але вале́й ідзіце да загінулых авец дому Ізраелявага.
|| 6. Але перш ідзіце да авец, якія прапалі з дому Ізраеля.
|| 6. Але ідзіце лепш да загінулых авечак Ізраілевага дому.
|| 6. а ідзеце найболей да пагіблых авечак дому Ізраілевага;
|| 6. Лепш ідзеце да загінуўшых авец дому Ізраілевага.
|| 6. а ідзіце найболей да пагіблых авечак дому Ізраілевага;
|| 6. Але перадусім ідзіце да загінуўшых авечак з дому Ізраэля.
|-
| 7. А ходзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Царства Нябеснае.
|| 7. А ідучы, абвяшчайце, кажучы, што прыблізілася каралеўства нябеснае.
|| 7. А йдучы прапаведуйце, кажучы, што прыблізілася валадарства нябеснае.
|| 7. I ходзячы, абяшчайце, кажучы: 'Дабліжылася гаспадарства нябёснае'.
|| 7. А ідучы прапаведайце і кажыце, што прыблізілася Каралеўства Нябеснае.
|| 7. Ідзіце і абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Царства Нябеснае.
|| 7. і ходзячы, прапаведуйце, што наблізілася Царства Нябеснае;
|| 7. А праходзячы абвяшчайце, што наблізілася Ўладарства Нябеснае.
|| 7. і ходзячы, прапаведуйце, што наблізілася Царства Нябеснае;
|| 7. Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае”.
|-
| 8. Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дарма дасталі, дарма давайце.
|| 8. Аздараўляйце хворых, ускрашайце ўмерлых, ачышчайце пракажаных, выганяйце д'яблаў. Дарма вы атрымалі, дарма давайце.
|| 8. Аздараўляйце хворых, ускрашайце мяртвых, ачышчайце запаветраных, дзяблаў выганяйце. Дарма вы атрымалі, дарма й давайце.
|| 8. Хворых уздараўляйце, пракажаных ачышчайце, мертвых ускрышайце, нячысьцікаў выганяйце; дарма́ адзяржалі, дарма́ давайце.
|| 8. Аздараўляйце хворых, ускрашайце памёршых, ачышчайце пракажоных, выганяйце дэманаў. Дарма атрымалі, дарма давайце.
|| 8. Хворых вылечвайце, пракажоных ачышчайце, памерлых уваскрашайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце.
|| 8. хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце; задарам атрымалі, задарам давайце.
|| 8. Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памершых уваскрашайце, злыдухаў выганяйце – дарма атрымалі, дарма давайце.
|| 8. хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце; задарам атрымалі, задарам давайце.
|| 8. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Задарма атрымалі, задарма давайце.
|-
| 9. Не бярэце з сабою ні золата, ні серабра, ні медзі ў поясы сваі,
|| 9. Ня мейце золата, ані серабра, ані грашэй у паясох вашых.
|| 9. Ня мейце золата, ані серабра, ані грошай у паясох вашых,
|| 9. Не бярыце із сабою ані золата, ані срэбла, ані медзі ў чарэслы свае,
|| 9. Не мейце ў капшукох вашых ані золата, ані серабра, ані грошай,
|| 9. Не бярыце золата, ані серабра, ані медзі ў свае паясы,
|| 9. Не бярэце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,
|| 9. Не бярэце з сабою золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя;
|| 9. Не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,
|| 9. Не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,
|-
| 10. ні торбы на дарогу, ні дзьвёх адзежын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варт стравы сваёй.
|| 10. ані торбы ў дарозе, ані дзьвёх адзежын, ані абутку, ані кія; бо работнік варт сваей ежы.
|| 10. ані торбы ў дарозе, ані дзвёх адзежын, ані абутку, ані кія; годзен бо работнік пражытку свайго.
|| 10. Ані хатуля ў дарогу, ані дзьвюх сарочкаў, ані вобую, ані посаха, бо працаве́нь варты еміны свае.
|| 10. ані торбы, ані двух вопраткаў, ані сандалаў, ані кія. Бо працаўнік варт сваёй стравы.
|| 10. Ані торбы ў дарогу, ані двух адзенняў, ані абутку, ані кія. Бо варты работнік сваёй спожыці.
|| 10. ні торбы ў дарогу, ні дзьве вопраткі, ні абутку, ні кія. Бо хто працуе, той варты пракорму.
|| 10. Ні торбы ў дарогу, ні вопраткі ў запас, ні абутку, ні палкі; годзен бо працаўнік пражываньня свайго.
|| 10. ні торбы ў дарогу, ні дзве вопраткі, ні абутку, ні посаха. Бо хто працуе, той варты пракорму.
|| 10. ні торбы ў дарогу, ні дзвюх вопратак, ні сандаляў, ні кія. Бо варты працаўнік сваёй стравы.
|}
 
== Праблемы розных перакладаў ==