Ahlebait TV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Тэлеканал | назва = Ahlebait TV | лягатып = | краіна = | вяшчаньне = Эў...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:00, 5 лістапада 2012

'Ahlebait TV зьяўляецца тэлеканалам Мусульманаў-Шыітаў, які базуецца ў Злучаным Каралеўстве . На вэб-старонцы тэлеканалу гаворыцца, што асноўнымі мэтамі тэлеканалу зьяўляецца выхаваньне чалавецтва, праз адукацыйныя, сацыяльныя ды рэлігійныя праграмы. На спадарожніку Eutelsat 9A тэлеканал перасталі трансьляваць яшчэ 7 сакавіка 2011 г., ды 1 верасьня 2011 году канал быў зачынены цалкам, калі ён быў зьняты і са спадарожніку Eutelsat 28а і Sky channel 836. 12 сьнежня 2011, Ahlebait TV вярнуўся ў неба з дапамогай спадарожнікавай кампаніі Eutelsat 28а.

Ahlebait TV
Зона вяшчаньня Эўропа
Створаны 1 жніўня 2009
Уладальнік Ahlebait Network Ltd
Афіцыйны сайт www.ahlebait.tv

Назва

Назва каналу Ahlebait TV адносіцца да Пэрсыдзкага-Урдзкага тэрміну Ahlebait, які заснаваны на арабскім тэрміне Ahl ul-Bayt (па-арабску: أهل البيت‎‎) — славазлучэньня, якое пазначае Прарока Мухамэда і ягоных бліжэйшых сваякоў .

Мэта

Паводле сайту тэлеканала, місія канала накіравана на асьвету чалавецтва ў:

  • Ісламскім праве (Шарыят)
  • Сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных патрэбых
  • Садзейнічаньні духоўнага адзінства
  • Садзейнічаньні мультыкультуралізму
  • Вучэньні Сьвятога Карана і Суны

Праграмы

Ahlebait TV трансьлюе ісламскія праграмы, такія як Majaalis, Salaam, Marsiyas, Nauhas, Duas and Ziyaraat. Іншыя праграмы ўключаюць у сябе ісламскія фільмы і лекцыі, каранскія праграмы, моладзевыя праграмы і праграмы на ангельскай мове.


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі