Гарады і вёскі Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
картка
→‎Памылкі: стыль, дапаўненьне
Радок 43:
У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі<ref>[http://ganc-chas.by/by/page/society/1152 Праваслаўныя веруючыя Будчы адзначаць юбілей царквы] // [[Ганцавіцкі час]]</ref><ref>http://pruzhany.net/1715-za-gady-saveckaj-ulady-tolki-adzin-belarus-uznachalva-specsluzhby-bssr.html</ref>, поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі.
 
== Цікавая інфармацыя ==
Прыклады памылак:
[[Файл:ГВБ-Параўнаньне.jpg|thumb|Параўнаньне вокладак другога тому]]
* '''Т. 3, кн. 1. Берасьцейская вобласьць'''
Сустракаюцца два варыянты афармленьня вокладак кнігаў: з выявай і без выявы.
** ''Іванаўскі раён''
# «Крочаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць [[Кротаўскі сельсавет|Кротаўскі]].
# «Сочаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць [[Сачыўскі сельсавет|Сачыўскі]].
# «Снічаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць [[Сьнітаўскі сельсавет|Снітаўскі]].
 
** ''Івацэвіцкі раён''
# старонка 439, мапа Івацэвіцкага раёну: пазначана няслушная назва — ''Б'''е'''лавічы'', замест ''[[Бялавічы]]''.
 
* '''Т. 4, кн. 2. Берасьцейская вобласьць'''
** ''Камянецкі раён''
# «Вярховіцкі, Воўчынскі...» на старонцы 8. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.
# У артыкуле «Бучамля 3» (ст. 22) пазначана, што маёнтак Бучамля ў 1833 г. і ў 1845 г. належаў памешчыку ''Івану Быльчынскаму'', а ў артыкуле «Лускалы» (ст. 59) пазначана, што вёска Лускалы ў 1845 г. ўваходзіла ў склад маёнтку Бучамля, які належаў памешчыку ''У.Быльчынскаму''. Таксама супярэчнасьць у колькасьці рэвіскіх душ у 1833 г.: у артыкуле «Лускалы» пазначана, што ў вёсцы Лускалы было 80 рэвіскіх душ, а ў артыкуле «Бучамля 3» пазначана, што ўва ўсім маёнтку (у які ўваходзіла і вёска Лускалы) было 80 душ.
** ''Ляхавіцкі раён''
# «Нацкі, Агарэвіцкі...» на старонцы 249. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.
 
** ''Маларыцкі раён''
# «Масевіцкі, Макранскі...» на старонцы 323. Няслушнае сартаваньне артыкулаў.
 
** ''Пінскі раён''
# Парушаны парадак населеных пунктаў: [[Ботава]], [[Бердуны]], [[Бярозавічы]]... [[Вулька-Гарадзішчанская]], [[Выжлавічы]], [[Вылазы (Берасьцейская вобласьць)|Вылазы]], [[Высокае (Пінскі раён)|Высокае]], [[Вулька Лаўская]]...
# «Пасяніцкі, Парахонскі...» на старонцы 365. Няслушнае сартаваньне артыкулаў.
# «Малая Вулька — вёска ў Хойнаўнскім с/с...» на старонцы 432. Памылка ў назьве, слушная назва — [[Хойнаўскі сельсавет|Хойнаўскі]].
 
** ''Пружанскі раён''
# «Вялікі Краснік... за 30 км на ПнЗ ад Пружан... 47 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» і «Малы Краснік... за 31 км на ПнУ ад Пружан... 48 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонках 500 і 520. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
# «Гарадняны... за 10 км на Пд ад Пружан... 5 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 501. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
# «Інтэрнацыянальны... за 12 км на Пд ад Пружан... 4 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонцы 508. Памылка ў адлегласьці.
# «Каштанаўка... за 7 км на Пд ад Пружан... 6 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» і «Чахец... за 18 км на Пд ад Пружан… 10 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонках 511 і 542. Памылка ў адлегласьці.
# «Лінова... за 12 км на Пд ад Пружан...» на старонцы 517. Памылка ў адлегласьці.
# «Малыя Якавічы... за 2 км на Пн ад Пружан... 23 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 520. Памылка ў адлегласьці.
# «Пружаны... 12 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Баранавічы—Брэст...» на старонцы 480. Памылка ў адлегласьці.
# «Слабодка... за 10 км на Пн ад Пружан... 23 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонцы 535. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
# «Сланімцы... за 5 км на Пд ад Пружан... 8 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 535. Памылка ў адлегласьці.
 
* '''Т. 8, кн. 1. Менская вобласьць'''
** ''Валожынскі раён''
# «Ляшчоўскі, Лоскаўскі, Ластаянцаўскі... Вішнеўскі, Валожынскі...» на старонцы 335. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.
 
== Крыніцы ==