Розьніца паміж вэрсіямі «Паўліна Мядзёлка»

няма апісаньня зьменаў
д (r2.7.2+) (робат зьмяніў: be:Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка; касмэтычныя зьмены)
У 1898 сям'я пераехала ў [[Глыбокае]]. Тут Паўліна Мядзёлка скончыла Глыбоцкую царкоўнапрыходскую вучэльню. З [[1907]] у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вечаровых курсах для дарослых. З [[1909]] у [[Вільня|Вільні]], займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Пазнаёмілася зь [[Янка Купала|Янкам Купалам]], [[Аляксандар Бурбіс|А. Бурбісам]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіным Ш.]], [[Алаіза Пашкевіч|Цёткай]], [[Зьмітрок Бядуля|З. Бядулем]], [[Карусь Каганец|К. Каганцом]], стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Увосень [[1912]], пасьля сканчэньня гімназіі, накіравалася ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбург]] на Вышэйшыя камэрцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914.
 
У [[1913]] выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры [[Паўлінка (п’еса)|п’есы]] [[Янка Купала|Я. Купалы]].
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна|1-ай сусьветнай вайны]] ў эвакуацыі ў [[Царыцын]]е. З восені [[1916]] у Петраградзе, сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У [[1917]] працавала ў [[Кіеў|Кіеве]] ў «Саюзе гарадоў», у аддзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых прытулкаў. У кастрычніку 1917 па дамоўленасьці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў вёсцы [[Жорнаўка]] Ігуменскага павету. Пасьля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрытая, перабралася ў [[Менск]].
1140

зьменаў