Бітва пад Нарвай (1700): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: ня накід
д →‎Бітва: выпраўленьне спасылак
Радок 33:
А 14 гадзіне швэды пайшлі ў атаку. Нечакана падняўся моцны вецер, дзьмуўшы ў твар расейцам: з–за ўзьнікшай завірухі тыя нічога ня бачылі і палілі наздагад. Усяго праз 20 хвілін швэды ўжо дамінавалі на ўсіх трох участках і зь лёгкасьцю бралі адзін рэдут за другім. Расейцы пачалі панікаваць, некаторыя зь іх кідаліся ў ваду і танулі. Быў паранены гэнерал Вайдэ<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.159</ref>. У гэтай паніцы расейцы сталі забіваць у сваіх радах этнічных немцаў: убачыўшы гэта, герцаг дэ Круа, амбасадар Саксоніі Лянген і гэнерал Галярт (Алярт) здаліся швэдам<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.162</ref>. А 8 гадзіне вечара канчаткова здаўся правы фланг расейцаў на чале з князям Даўгарукавым. Бітва скончылася поўнай перамогай швэдаў.
 
[[Карл XII]] загадаў расейскім палонным адбудаваць мост праз [[Нарва (рака)|Нарву]], пасьля чаго адпусьціў іх на волю. Страты швэдаў у гэтай бітве склалі каля 700 забітымі і больш за 1200 параненымі, а страты расейцаў ад 8000 да 9000 забітымі, не ўлічваючы параненых<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.177</ref>. Бітва пад Нарвай была адной з найбольш значных падзеяў пачатку [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]]. Навіна аб слаўнай перамозе маладога швэдзкага караля хутка распаўсюдзілася па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]]: нават на вуліцах [[Парыж]]у можна было пачуць вокліч ''«Vive le roi Charles!»'' — ''«Жыве кароль Карл!»''<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.177</ref>. Аднак, як паказаў час, яго посьпех быў нядоўгім. Не ўдалося ўтрымаць і Нарву: усяго праз [[БітваАблога пад НарвайНарвы (1704)|4 гады]] яе ўсё ж захапілі расейцы.
 
== Крыніцы ==