Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Czalex (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя
Радок 5:
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|31|10|1937|0|1}}
| Месца нараджэньня = [[Менск]]
| Дата сьмерці = {{Памёр|12|1|2002}}
| Месца сьмерці = [[Менск]]
| Нацыянальнасьць =
| Грамадзянства = [[Беларусь]]
| Заняткі = [[жывапіс]], [[графіка]]
| Вучоба = [[Менская мастацкая вучэльня]] ([[1957]]), [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]] ([[1963]])
| Плынь = [[этнаграфізм]]</br>(«На Паддашку»)
| Працы = «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» ([[1974]]), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» ([[1977]]), аркушы «На куцьцю» (паводле [[На куцьцю|паэмы]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1982]])) і «Памяці Алены Кіш» ([[1983]])
}}
'''Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к''' (нар. [[31 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]]  — [[12 студзеня]] [[2002]], [[Менск]])  — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]] і [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]]. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі [[Пагоня (мастацкая суполка)|«Пагоня»]].<ref name="rs">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Студзінская| імя = Іна| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 кастрычніка 2012| url = http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html| загаловак = «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» | фармат = | назва праекту = Радыё Свабода| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтар эталёна гербу «[[Пагоня]]» ў якасьці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь]] у 1991—1995 гг.<ref>http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html</ref>
 
== Жыцьцяпіс ==
Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню ([[1957]]), а пасьля [[Беларуская акадэмія мастацтваў|Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] ([[1963]]). Ад [[1963]] году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў [[Менск]]у насупраць будынку [[КДБ]], стала ў [[1960-я]] гады нацыянальным асяродкамі [[Менск|сталіцы]] і атрымала назоў «На паддашку».
 
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве.
 
У [[1970-я]] гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам  — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/>
 
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...<ref name="har"/>
 
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у [[Менск]]у. У лістападзе [[2005]] году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.<ref>Альгерд Невяроўскі, [http://www.svaboda.org/content/article/802207.html На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку] // [[Радыё Свабода]], 6 лістапада 2005  г.</ref>
 
[[Файл:Coat of Arms of Belarus (1991).svg|thumb|200px|Эталён «Пагоні» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка]]
 
== Творчасьць ==
Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі [[дойлідзтва]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзеншчыны]]», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]», [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|«Паўстаньне 1863  г. у Беларусі»]]. У [[1970-я|1970]]—[[1980-я|80-я]] гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], «Сонечны клубочак» [[Васіль Зуёнак|В. Зуёнка]]. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]].
 
Разам са сваім аднадумцам, [[Лявон Баразна|Л. Баразной]] Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.<ref name="har"/>
 
У [[1991]] годзе, разам з [[Уладзімер Крукоўскі|Уладзімерам Крукоўскім]], стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «[[Пагоня]]».
 
== Асоба ==
{{Цытата|Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне.|[[Уладзімер Басалыга]]<ref name="nn">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Людовіч| імя = Эдвард| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://nn.by/2002/03/02.htm| загаловак = Стаў часткай гісторыі| фармат = | назва праекту = Наша Ніва| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}}
{{Цытата|Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў.|Эдвард Людовіч<ref name="nn">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Людовіч| імя = Эдвард| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://nn.by/2002/03/02.htm| загаловак = Стаў часткай гісторыі| фармат = | назва праекту = Наша Ніва| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}}
Радок 46 ⟶ 48:
* [http://baj.by/belkalehium/tatalitarysm/lekcyja17.htm [[Сяргей Харэўскі]]. Мастацтва таталітарызму]
* [http://nn.by/2002/03/02.htm [[Эдвард Людовіч|Э. Людовіч]]. Стаў часткай гісторыі / [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[3 лютага]] [[2002]]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»]
* [[Уладзімер Арлоў]], [http://www.svaboda.org/content/Transcript/775281.html Яўген Кулік] // [[Радыё Свабода]], [[31 кастрычніка]] [[2006]]
* [http://slounik.org/153689.html [[Пётра Васілеўскі]]. Яўген Кулік]
* [http://nn.by/?c=ar&i=66531 [[Сяргей Харэўскі|С. Харэўскі]]. Гаспадар «Паддашка» / [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]], [[12 студзеня]] [[2012]]] на сайце [http://nn.by «Наша Ніва»]
* [http://bel-art.by/news/press16.php Выстаўка твораў Яўгена Куліка  — «Кніжнік» ]] на сайце [http://bel-art.by Беларт]
* [http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»] на сайце [http://www.svaboda.org «Радыё Свабода»]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}