Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д http://slounik.org/search?dict=all&type=slo&search=%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC&x=40&y=7
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Беларусы ў Польшчы; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Consulate General of the Republic of Belarus in Białystok.jpg|міні|300пкс|Генэральны кансулят Рэспублікі Беларусь у Беластоку]]Згодна зь перапісам [[2002]], у [[Польшча |Польшчы]] пражывае 50 тысячаў [[Беларусы |беларусаў]], пераважна ў [[Падляскае ваяводзтва |Падляскім ваяводзтве]] (96,6%; найбольш у [[Беласток]]у — 7,5 тысячаў). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбэргарта ў [[1992]] іх колькасьць складала 215 тысячаў чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасьць беларусаў дасягае 230 тысячаў.
 
На думку польскага дасьледчыка К.Падляскага, напрыканцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысячаў беларусаў, паводле зьвестак [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]] — 290 тысячаў (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сойм у [[1989]] на Беласточчыне беларусы складалі 30% насельніцтва (206,8 тысячаў чалавек), у тым ліку у [[Беласток]]у 25% (65,5 тыс. чал.), [[Бельск]]у-Падляскім і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тысячаў чалавек). Паводле перапісу [[беларуская мова|беларускую мову]] у штодзённных зносінах ужывае толькі 40,6 тысячаў чалавек.
Радок 6:
 
== Тэрыторыя найшчыльнейшага пражыцьця ==
Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам [[Падляскае ваяводзтва |Падляскага ваяводзтва]], тэрыторыя якога была перададзеная ў [[1944]] [[Польшча |Польшчы]]. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных мяншыняў Польшчы (апроч іх адно [[летувісы]] ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]) беларусы складаюць больш за 20% насельніцтва, што, згодна з законам ад [[6 студзеня]] [[2005]], дало ім права на ўжываньне двухмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне [[Беларуская мова |беларускае мовы]] ў кантактах з урадам. [[21 чэрвеня]] [[2007]] беларуская мова стала афіцыйнай у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.<ref>''Hajnówka:'' Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007 [http://www.bialorus.pl/index.php?pokaz=archiwum&&Rozdzial=archiwum&&strona=169&&wybrane=13827]</ref>
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
Радок 79:
 
== Грамадзка-культурнае жыцьцё ==
Да галоўных арганізацыяў беларускае мяншыні ў Польшчы належаць [[Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы]], [[Беларускі Зьвяз у РП]], [[Зьвяз Беларускае Моладзі]], [[Беларускае Літаратурнае Таварыства “Белавежа”]], [[Беларускае Гістарычнае Таварыства]], [[Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў]], [[Згуртаваньне Беларускіх Студэнтаў]]. Імі выдаюцца штотыдзень газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», штомесяц «[[Czasopis]]» і раз на паўгады «[[Białoruskie Zeszyty Historyczne]]». Да найгалаўнейшых культурных імпрэзаў беларусаў Польшчы належаць Фэстываль Беларускае Моладзевае Музыкі «[[Басовішча]]», Фэстываль «[[Беларуская Песенька]]» ў [[Беласток]]у, [[Бельская бардаўская восень]], [[Сьвята беларускае культуры ў Беластоку]], Сьвята «[[Купальле]]» ў [[Белавежа |Белавежы]].
 
Бальшыня вернікаў належыць [[Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква|Польскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы]], што праз сваю дзейнасьць спрыяе захаваньню нацыянальнае адметнасьці беларусаў: выдаецца штомесяц часопіс «[[Przegląd Prawosławny]]», дзейічаюць [[Брацтва Сьвятых Кірылы й Мятода]], [[Моладзевае Праваслаўнае Брацтва]].
Радок 89:
 
== Палітычнае жыцьцё ==
Прадстаўнікі беларускае мяншыні уваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001 |парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў — [[Яўген Чыквін |Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар Чуж |Аляксандра Чужа]] — ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева|Сяргея Плеву]] (утрох — прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы |Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы |Уніі Працы]]).
У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Яўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай мяншыняй былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямятыцкі павет |Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет |Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[высокамазавецкі павет |Высокакмазавецкім]] і [[Замброўскі павет |Замброўскім]]).
На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005 |парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Яўген Чыквін]], набраўшы 14481 голас.
Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч|Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005 |прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]]. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет |Бельскім]], [[Гайнаўскі павет |Гайнаўскім]] і [[Сямятыцкі павет |Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка |Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь|Беларусі]].
На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05%), найбольш — за [[Ян Чыквін |Яна Чыквіна]] (2405), [[Яўген Вапа |Аўгена Вапу]] (1669) й [[Яўген Мірановіч|Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускай мяншыні атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша|Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскай плятформай]]. У [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларускі Выбарчы Камітэт|Беларускі Выбарчаму Камітэту]].
На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19% галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы |летувіскае]] мяншыні.
 
== Мяншыня й электронныя смі ==
Радок 115:
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы| Польскія беларусы]]
 
[[be:Беларусы ў Польшчы]]
[[en:Belarusian minority in Poland]]
[[pl:Białorusini w Polsce]]