Розьніца паміж вэрсіямі «Абмеркаваньне:Галоўная старонка/Архіў 3»

→‎Штучныя мовы: меркаваньне
(→‎Штучныя мовы: меркаваньне)
::[[Удзельнік:Шаблёны/Толькі разам|Шаблён:Толькі разам]] Было б вельмі цудоўна, шмат хто з беларусаў-удзельнікаў працуе на тры фронты (Ру-Вікі, Бел-Вікі(№1)+Бел-Вікі(№2)). Сам асноўную працу, на сёньняшні дзень, зрабіў у беларускай вікіпэдыі афіцыйным правапісам, але патрапіўшы ў сеціве на працу [http://pravapis.info/books/pravapis2005.html/беларускі клясычны правапіс, збор правілаў - сучасная нармалізацыя] зразумеў, што лепей разьвіваць менавіта разьдзел на тарашкевіцы. Выйсьце з сытуацыі мне здаецца знойдзе той, хто мусіць распрацаваць глабальны Бот, які ў сваім скрыпце меў бы сотні, а мо й тысячы працэдураў для апрацоўкі тэкстаў, хай ужо афіцыйным правапісам (можна й наадварот), з далейшым стварэньнем новага артыкулу альтэрнатыўным правапісам. Ці, лепей, нешта падобнае, але без стварэньня артыкулаў, функцыя у наладах - паказ выбранай вэрсіі правапісу ў адзінай Бел-Вікі (як у гугл-перакладніку). Здаецца аналяг ёсьць у кітайцаў, чуў, што ў іх да нядаўняга часу існавала падобная да нашай праблема.--[[Удзельнік:Zmicier P.|Zmicier P.]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Zmicier P.|гутаркі]]) 16:58, 21 кастрычніка 2012 (FET)
::: Чаму-б тады не стварыць пэўныя полісі наконт ужываньня абедзьвюх моваў паралельна?.. Напрыклад, так, як гэта зроблена са словамі "месца/мейсца", "горад/Места" ды інш.? (То бок, на якой мове кантрыбутар больш напісаў, той варыянт і ўжываць.) Ці абмяркоўвалася што-небудзь падобнае? Кансэнсус-жа адзін з самых важных прынцыпаў Вікіпэдыі. --[[Удзельнік:The-verver|The-verver]] ([[Гутаркі ўдзельніка:The-verver|гутаркі]]) 20:17, 22 кастрычніка 2012 (FET)
:::: Прыкладна так усё і было ў пачатку Вікіпэдыі, але потым паўсталі пытаньні, якія такім спосабам вырашыць не атрымаецца, як, напрыклад, назвы катэгорыяў або самае першае — Вікіпедыя ці Вікіпэдыя. Якраз на цяперашні момант мы і маем кансэнсус — дзьве Вікіпэдыі, у якіх няма спрэчак наконт таго, хто больш тэксту дадаў і ці можа ён мяняць правапіс ўсяго артыкула, і якраз цяпер мы маем значна больш канструктыву. А ўжо які праект будзе больш дзеяздольным пакажа час і няма ў гэтым нічога кепскага. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 21:40, 22 кастрычніка 2012 (FET)
 
== Пара прапановаў ==
159 567

зьменаў