Атол: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ta:பவளத்தீவு
лацінскае c
Радок 6:
'''Ато́л''' — слова [[Індаарыйскія мовы|індаарыйскага]] паходжаньня, з [[Мальдыўская мова|мальдыўскай мовы]]. Пазначае [[каралавую выспу]], якая мае выгляд суцэльнага або разрыўнага [[Акружнасьць|кольца]], якое атачае [[лягуна|лягуну]]. Дакладней, атол уяўляе сабой [[узвышэньне]] на дну [[акіян]]а, увянчанае [[карал]]авай надбудовай, утваральнай [[рыф]] з групай [[Моту|астраўкоў (моту)]], разьяднаных [[праліў|пралівамі]]. Гэтыя пралівы злучаюць [[акіян]] з лягунай. Калі праліваў няма, то суша ўтворыць суцэльнае кольца, у гэтым выпадку [[вада]] ў лягуне можа быць меней салёнай, чым у акіяне. Узвышэньне на дну акіяна звычайна мае форму [[конус]]а, утворанага патухлым [[Вулкан (геалёгія)|вулкан]]ам.
 
Тыповы атол складаецца з трох частак: вонкавага схілу рыфа, рыфавай плятформы і лягуны. Вышыня атола звычайна не перавышае 3-4 мэтраў над сярэднім [[узровень акіяна|узроўнем акіяна]]. Атолы могуць мець разнастайныя канфігурацыі і памеры. Адзін з найбуйнейшых атолаў на Зямлі — [[Кваджэлэйн]] ([[Атол Меншыкава|Меншыкава]]) у архіпэлягу [[Маршалавы выспы]] — дасягае 2336 км², зь якіх 92% прыходзіцца на лягуну, выцягнутую на 300 км. Сумарная плошча 92 астраўкоў гэтага атола — 14,5 км². Іншы буйны атол — [[Рангіроа]] (Рангірой) у архіпэлягу [[Туамоту]] — займае 1639 км², а яго 241 астравок займае 43 км². Каралавыя рыфы такіх буйных атолаў апраўляюць узняцьце на дну акіяна, якое зьяўляецца вулканічнымвульканічным [[плято]], а не конусам асобнага вулкана. За выключэньнем невялікіх атолаў, плошча рыфаў звычайна складае некалькі адсоткаў ад плошчы саміх атолаў, а на дзель сушы часта прыходзіцца толькі дзелі адсоткаў. У выпадку невялікага атола [[Пангелаі]], на рыфы і сушу прыходзіцца 3 з 4 км² плошчы атола.
 
Атолы звычайна ўтвораюцца шляхам абрастаньня [[Вулканічная выспа|вулканічнай выспы]] каралавым рыфам, які фармуе колцавы пояс. Часта гэта суправаджаецца апусканьнем вулканічнай асновы пад ваду, калі такога апусканьня не адбываецца, то фармуецца [[ядзерны атол]] з вулканічнай выспай усярэдзіне лягун. Невялікае паніжэньне ўзроўня вады (або ўзняцьце тэктанічнай асновы атола) прыводзіць да ператварэньня каралавага рыфа ў атол. Наступнае ўзьняцьце сушы можа прывесьці да фармаваньня [[Падняты атол|паднятага атола]]. Калі жа атол апускаецца пад ваду, то фармуецца [[падводны банка]] (гэта значыць [[водмель]]), якая можа быць названая [[пагружаны атол]].
 
== Літаратура ==
* Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. Москва, изд-во «Мысль», 1978, 270 cс.
* [http://www.botany.hawaii.edu/faculty/duffy/arb/260-272/260.pdf Scott G. A. J., Rotondo G. M."A model for the development of types of atolls and volcanic islands on the Pacific lithospheric plate". USA, Washington D. C.: Smithsonian Institution, 1983.]
* [http://www.botany.hawaii.edu/faculty/duffy/arb/390-396/395.pdf Fosberg G. «Story of an oceanic arcipelago». USA, Washington D. C.: Smithsonian Institution, 1994.]