Людвік Сяніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сіраціна0.
лацінскае c, артаграфія
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Людвік наведваў лютэранскія школы ў Жмудзі. Удзельнічаў у элекцыі караля [[Аўгуст Моцны|Аўгуста ІІ Моцнага]], якая праходзіла з 15 траўня па 27 чэрвеня 1697 г. З 1698 г. выступаў як падстольлі Бускі, хоць афіцыйна гэты тытул яму пасляпасьля бацькі перададзены ня быў. Як дэпутат жмудскіжмудзкі на Вялікі Трыбунал Літоўскі ў 1698 г. удзельнічаў у Каэквацыі правоў у ВКЛ ухваленых на канвакацыённым сойме 27 чэрвеня 1696 г., дзе замест афіцыйнай старабеларускай мовы ўводзілася польская мова, а таксама ўраўноўваліся правы шляхты ВКЛ і Польшчы. Ва ўнутраных канфліктах у ВКЛ трымаўся партыі Міхала Вішнявецкага.
 
У 1700 г. выконваў функцыю камісара ў Трыбунале Скарбавым. У 1703 г. сынод у Жупранах даручыў яму місію вяртаньня кальвінісцкага храма ў Монкішках каля Кельмаў. У сваіх мэмуарах Людвік сьцьвярджаў, што быў дэпутатам ад Жмудзі на Люблінскім сойме 1703 г., але яго асобы няма ў сьпісе дэпутатаў, магчыма, ён толькі суправаджаў свайго стрыечнага брата Крыштафа Казіміра Сяніцкага, дзе ягонаму брату кароль даў генэральства артылерыі ВКЛ ды Адміністрацыю Магілёўскай эканоміі, а ад Рэчы Паспалітай Быхаўскае графства. Людвік адначасова робіцца ягоным намесьнікам. Пасьля сойма Людвік езьдзіў у інтарэсах Двара ў характары пасла да цара Пятра І ў Маскву, адтуль калі вярнуўся ў Магілёў і Быхаў, Вішнявецкі прызначыў яго палкоўнікам Беларускай дывізіі.
Радок 17:
Намаганьнямі пасла Рэчы Паспалітай Станіслава Хаментоўскага Людвіку Сяніцкаму ў 1722 г. дазволілі выехаць з Якуцка і ў Маскве, на Какуе, ён прыняў каталіцкую веру.
 
Пасьля вяртаньня з Сыбіры Людвик, з 1727 г. вёў з ранейшымі сувернікамі цяжбу за 8.000 злотых, якія ён быў павінен кальвінісцкім храмам у Біржах і Краснаголішках, якая абцяжарвала яго валоданьне Гойжэў у Жмудзі. /Гойжэў набыла ў 1748 г. Зофья, жонка Мікалая Красінскага, старасты Гомельскага і, як эвангелістка, урэгулявала абавязацельствы Людвіка./ У 1733 г. Людвік быў електарам Станіслава Ляшчынскага. Таксама валодаў маёнткамі Шаўкоты і Выспы ва Упіцкім павеце. Гэтыя маёнткі, на час выгнаньня Людвіка, аддадзеныя былі (21 красавіка 1710 г.) пад курацыю Адаму, старасьце Зельборскому, і Паўлу Kасьцюшкам, хоць жылі сваякі Людвіка, такія як чэсьнік холмскі Стэфан (пам. 29 траўня 1738), а таксама пародненыя з ім, па стрыечнай сястры Tэафілі, Kaрвіцкія. 28 траўня 1736 г. Людвік Сяніцкі зрабіўся цівуном Рэтаўскім /літ. Rietavas/ (адрачэньне 14 лістапада 1746 г.). Разам ззь сястрой свайго брата Крыштафа Казіміра Сяніцкага Зофьяй судзіўся з Янам Ліндорфам, якому Крыштаф Казімір у 1707 г. пакінуў частку рухомасьці на суму 83000 злотых.
 
У 40-х гадах XVIII у. Людвік запрасіў у Жмудзь піяраў і пасяліў іх у Расенах. Хутчэй за ўсё ён шанаваў піяраў з-за таго, што на землях Рэчы Паспалітай яны былі прыхільнікамі змешчанагазьмешчанага ў эміграцыі ў Францыі экс караля Станіслава Ляшчынскага, у адрозненнеадрозьненьне, да прыкладу ад езуітаў, якія падтрымалі бок прысутных на польскім троне Сасаў. Таму піяры выяўлялі палітычныя погляды, якія падзяляў і Людвік Сяніцкі, які таксама разьлічваў на тое, што пасьля сваёй сьмерці знойдзе ў іх месца вечнага супакою, а акрамя таго за сваю паслугу сталую іх падзяку, памяць і культ пакланеньня.
 
Пасьля вяртаньня з выгнаньня ён пабраўся шлюбам з падкамаранкай Віленскай Тэрэзай, дачкой Міхала, лоўчага бускага, і Барбары, народжанай Лапацкай, Камароўскіх. Калі 24 студзеня 1757 г. яго хавалі разам з жонкай у Расенах, піяры паспрабавалі, каб жалобная цырымонія адбывалася найпышней, сабралі на ёй вялікую колькасьць шляхты, а таксама духавенства швэдзкага і ордэнскага з усяго Жмудзкага княства. Позьнюю абедню сьвятадзейнічаў кс. Ян Шэмет, кантар прэлат Жмудзкі, пробашч з Шадава, сын жонкі рэтаўскага цівуна ад першага шлюбу, пропаведзь жа прамаўляў кс. Ежы Цяпінскі, асыстэнт піяраў Літоўскай правінцыі і ардынатар віленскай катэдры, рэктар піярскага калегіюма ў Расенах кс. Крыштаф Лапацінскі. Памёр Людвік бяздзетнымбязьдзетным, пра што паведаміла ў сваім дадатку варшаўская газэта Kurier Polski /Nr. 1. 1757/, якую выдавалі манахі ордэна піяраў, затым езуіты (1729—1760). Заснаваны Сяніцкім калегіюм у Расенах дзейнічаў звыш 80 гадоў. У 1832 г. ён падзяліў лёс астатніх піярскіх дамоў, якія былі зьнішчаныя расійскімірасейскімі ўладамі ў адплату за іх прыхільнае стаўленьне да лістападаўскага паўстаньня 1831 г. Пасьля праведзенай касацыі архівы піярскіх дамоў у большасьці загінулі, у тым ліку і расенскія.
 
Людвік Сяніцкі пад канец жыцьця давяршыў уласнае дасьледаваньне, якое праводзіцца на працягу шматлікіх гадоў, над гісторыяй усясьветнай каталіцкай царквы. Вынікам ягоных дасьледаваньняў і роздумаў зрабілася вялікая, з эрудыцыяй і красамоўствам напісаная кніга. Яна, вытрыманая ў дусе каталіцкага празелітызму, была напісаная, верагодна, каля 1744 г. (дата сьмерці лідэра пратэстантаў ВКЛ Міхала Воўка Ланеўскага, які абвінавачваўся ў ёй у дзеяньнях на шкоду Рэчы Паспалітай). В 1752 г. яе ўхваліў да друку Аляксандар Гараін, біскуп суфраган жмудзкі, два гады пазьней станоўчае меркаваньне выдалі ёй два піяры з Літоўскай правінцыі — Аўрэлі Аўгусьцін Грышкевіч, асыстэнт правінцыі ды Нікадзім Казікоўскі, віцэ-рэктар віленскага канвікту. З дапамогаю прымаса Рэчы Паспалітай Адама Ігнація Камароўскага, кніга была выдадзеная ў друкарні францышканаўфранцысканцаў у 1754 г. у Вільні: Dokument osobliwego miłosierdzia boskiego cudownie z kalwińskiey sekty pewnego sługę y chwalcę swego do Kościoła Chrystusowego pociągający, z wykładem niektórych kontrawersyj zachodzących między nauką kościoła powszechnego katolickiego, a podaniem wymyślonym rozumem ludzkim luterskiey, kalwińskiey, greckiey i innych w tej księdze wyrażonych y wymienionych sekt; y z wspomnieniem o mniey znanych Moskiewskiego Państwa krainach w pogańskich błędach jeszcze zostających dla duchownego pożytku ludzi w różnych sektach od jedności kościoła powszechnego odpadłych, częścią z uporu, częścią z niewiadomości żyjących, z druku pierwszy raz wychodzący. W Wilnie w Drukarni J. K. M. Wielebnych XX Franciszkanów Roku Pańskiego 1754. [w 4 ce, k. 6 nlb., str. 393 i 3 nlb; ХХХІ razd.] /Экзэмпляр, які захоўваецца ў Бібліятэцы Варшаўскага унівэрсытэта (sygn. 4g 3, 9, 40) мае аўтарскія маргіналіі і іншыя заўвагі. Кніга была падараваная Яну Пшэніцкаму Мысьліку, які паходзіў ззь вядомай эвангэліцка-рэфармацкай сям’і ВКЛ./.
 
Найбольш каштоўнай часткай «Дакумэнта» з’яўляеццазьяўляецца "Першы разьдзел (Бач. 1-47), дзе прадстаўлены кароткі нарыс жыцьця аўтара ззь цікавым апісаньнем Сыбіры, асабліва вераваньняў ды звычаяў мясцовых народаў. Знаходзіцца тут таксама зьвесткі аб Японіі (шмат у чым сумбурныя і верагодна ўзятыя з рэляцыяў каталіцкіх місіянэраў), так як Людвик сустракаўся ў Якуцку ззь японскімі ахвярамі караблекрушэньня, дастаўленымі туды з Камчаткі. У наступных разьдзелах чытачам паказана вяртаньне ў лона каталіцкай царквы адшчапенскіх рэлігійных рухаў, між іншымі і пратэстанцкіх веравызнаньняў, ў яўна пазытыўнай інтэрпрэтацыі.
 
== Літаратура ==
Радок 34:
* Encyklopedia powszechna. T. 23. 1859. S. 425
* С. Соколов. Историко статистические сведения о городах и местечках Могилевской губернии. // Памятная книжка Могилевской губернии на 1861 год. Могилев. 1861. С. 21
* Записки игумена Ореста. // Археографическій сборникъ документовъ относящихся къ исторіи Сѣверо-Западной Руси издаваемый при Управленіи Виленскаго учебнаго округа. Томъ второй. Вильна. 1867. С. XXXV, XXXIX-XLІ, XLIII- XLV, XLVI-XLVIII, CС. 11
* 1329. Sienicki, Ludw. z Bończe... // Catalogue de la section des RUSSICA ou ècrits sur la russieen langues ètrangères. Tom II. St. Pètersbourg. 1873. P. 307
* Polkowski. ... Dziennik Poznański. Poznań. Nr. 36. 1882; Оpis Syberyi z przed lat 170-ciu. // Gazeta Polska. Nr. 41. 1882
Радок 61:
* Antoni Kuczyński. Etnograficzny obraz Syberii w świetle osiemnastowiecznej relacji Ludwika Sienickiego. // Etnografia Polska. Wrocław-Warszawa-Kraków. T. 14. Źeszyt 1. 1970. S. 75-102
* В. Грицкевич. Край малой ночи. Летописцы XVII века о Якутии. // Социалистическая Якутия. Якутск. 6 июня 1971. С. 4
* А. Кучинский. Описание Сибири XVIII в. (Материалы Л. Сеницкого о сибирских аборигенах и их культуре). // Советская этнография. Москва. №1. 1972. CС. 31-38
* Antoni Kuczyński. Syberyjskie szlaki. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 8, 69-70, 72-73, 75, 106,141-150, 395, 404, 406, 414, 416, 421, 434, 436, 449
* Barbara Jankowska; Antoni Kuczyński. Polacy jako obserwatorzy i badacze kultury ludów Kamczatki. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dziedzinie etnografii (materiały z konferencji we Wrocławe). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S. 70-73
Радок 71:
* Белоруссия в печати XVIII столетия. Библиографический указатель на иностранных языках. Составитель М. А. Василевская. Минск. 1985. С. 10, 278
* Józef Szczepaniec. Józef Mejer — działalność na Litwie do 1792 r. // Ze skarbca kultury.Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łodź. Źeszyt 41. 1986. S. 28-30
* В. П. Грицкевич. Край малой ночи. // В. П. Грицкевич. От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. CС. 52-54, 293
* A. Iwanowska. Polskie rękopiśmienne relacje podróżnicze z epoki saskiej. // Staropolska kultura rękopisu. Warszawa. 1990. S. 123—154
* Иван Николаев. Долгий путь в Якутию. 1. Человек, который умеет сомневаться. [Беседа с канд. ист. наук доцентом А. И. Гоголевым.] // Молодежь Якутии. Якутск. № 41. 4октября 1990. С. 8
Радок 103:
* Sienicki, Siennicki Ludwik. // Wielka encyklopedia PWN. T. 25. Warszawa. 2004. S. 58
* Алесь Баркоўскі. Даследчык мамантаў з Лідчыны. // Лідскі летапісец. Ліда. № 3-4. 2004. С. 35-36
* Леанід Маракоў. Сяніцкі Людвік. // Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы. грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Том трэці. Кніга другая. Мінск. 2005. CС. 342
* В. Н. Драбо; В. Ермоленко. Арктика: по следам соотечественников. Минск. 2005. С. 220—223
* Алесь Баркоўскі. Даследчык мамантаў з Лідчыны. // Наша слова. Мінск /Ліда/. 9 лістапада 2005. С. 8