Герб Баўгарыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: arz:شعار بلغاريا; касмэтычныя зьмены
д лацінскае a
Радок 26:
[[Файл:Coat of Arms of the People's Republic of Bulgaria (1967-1971).png|150пкс|міні|Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя]]
 
Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да [[1294]] году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "''герб караля Баўгарыі''". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. НaНа гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] нейкі [[арабы|арабскі]] вандроўца бачыў у [[Тырнова]] малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара [[Ян Шышман|Яна Шышмана]]. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы [[Марока]].
 
У [[1396]] годзе баўгарскія землі былі захопленыя [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыяй]], але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія [[геральдыка|геральдычныя]] сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў [[Эўропа|эўрапейскіх]] і [[балканы|балканскіх]] зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У [[1595]] годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.