Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
лацінскае i, артаграфія
Радок 2:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Нямеччыне]], у [[Санкт-Андрэасбэрґ]]у. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазытарам. У [[1771]] уладкаваўся ў [[Гамбург]]у, які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква сьвятой Кацярыны (Гамбург)|царкве сьвятой Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструмэнтальныя пьесып’есы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (паводле некаторых зьвестак, сьмерць жонкі) прымусілі яго «зьняцца зь месца». З другой жонкай, сьпявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голанда на пасаду дырыгента нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўсязьвярнуўся да опэрна-балетных жанраў. [[17 верасьня]] [[1784]] у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда «''Агатка, або Прыезд пана''» і была прымеркаваная да візыту караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакль, пазнаў сябе ў вобразе «добрага пана», які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. Пасля прэм'еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. ЛiбрэтаЛібрэта да опэры «Агатка» стварыў князь [[Мацей Радзівіл]], якiякі сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазыцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычаная мясцовым нясьвіскім фальклёрам.
 
Другая опэра Голанда «''Чужое багацьце нікому ня служыць'»' была пастаўленая ў 1785 годзе. Гэта быў таксама забаўляльны спэктакль з павучальным лірыка-камэдыйным сюжэтам. Зь яе зьнік «добры пан» і зmявіўсязьявіўся спрытны юнак, які ўласным розумам будуе сваё шчасьце й свой лёс.
 
У Нясьвіжы Голанд таксама сачыніў балеты «''Арфэй і Эўрыдыка''» (альбо «''Арфэй у пекле''») і «''Сялянскі разары''», кантату «''Сьмелы, мужны Караль Другі''», прысьвечаную Каралю Радзівілу, шэраг вакальных твораў і клавірных п'есаўп’есаў.
 
Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясьвіжы. ПасляПасьля [[Падзелы_Рэчы_Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] і заняпаду магнацкіх дынастыяў Голанд страціў заробак, але не пакінуў краіну. Ён пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе на працягу 23 гадоў выкладаў у [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] фартэпіяна й тэорыю музыкі, кіраваў унівэрсытэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае дасьледаваньне — падручнік «''Акадэмічны трактат пра сапраўднае мастацтва музыкі''», у свой час шырока вядомы й папулярны сярод музыкантаў.
 
== Творчая спадчына ==
Творчасьць Яна Давіда Голанда ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. аказала значны ўплыў на разьвіцьцё беларускай музычнай школы эпохі клясыцызму.
 
Да 2006 г. было завершанае аднаўленьне камiчнайкамічнай опэры кампазытара «''Чужое багацьце нiкомунікому ня служыць''». Сюжэт твора, упершыню пастаўленага ў 1785 г. у НясьвiскiмНясьвіскім тэатры магнацкага роду РадзiвiлаўРадзівілаў, уяўляе сабой клясычны ўзор камiчнайкамічнай опэры свайго часу. Кася — дачка багатага ўдаўца Чужапанка — пакахала парабка Янака. Аднак прагны бацька не жадае аддаваць дачку з зайздросным пасагам свайму халопу. Але дзякуючы фантазiiфантазіі Янака, Чужапанак дае згоду на шлюб. Да нашых дзён дайшлiдайшлі толькiтолькі партыiпартыі першай скрыпкiскрыпкі iі кантрабаса, а таксама вакалу з тэкстам. Пераклад арыяў iі дуэтаў з польскай на беларускую мову зрабiўзрабіў [[Васіль Сёмуха]], а драматург Сяргей Кавалёў аднавiўаднавіў згубленыя дыялёгiдыялёгі. МастацкiМастацкі кiраўнiккіраўнік ансамбля салiстаўсалістаў «Клясык-авангард» УладзiмерУладзімер Байдаў стварыў аркестровыя аранжыроўкiаранжыроўкі, паводле складу нясьвiскаганясьвіскага аркестра апошняй трэцiтрэці XVIII ст. Камэрная партытура опэры, дзейныя асобы ў якой усяго тры пэрсанажы, робяць твор прывабным для сучаснага тэатральнага жыцьця. 7 ліпеня 2009 г. у [[Тэатар_опэры_і_балету_(Менск)|Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета]] адбылася прэм'ера опэрнага спектакля «''Чужое багацьце нікому ня служыць''».
 
Раней на беларускай мове гучала ўжо опэра Я. Голанда «''Агатка''», адноўленая ў [[1995]] «Беларускай капэлай».
 
== Літаратура ==
* Голанд Ян Давід // Беларуская энцыклапедыя : у 18 тамах. Т. 5 : Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоу (гал. рэд.) iі iншінш. — Мн., 1997. — 576 с. : мал., фота, партр, каляр.іл. — ISBN 985-11-0090-0. — С. 322.
* Голанд Ян Давід // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 55.
* Голанд Ян Давід // Беларусь : Энцыклапедычны даведнік / БелЭН / пад рэд. Сачанка Б.IІ. — Мн. : БелЭн, 1995. — 799 с. — С. 231.
* Голанд Ян Давід // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: у 2 Т. Т. 2: Л—Я / пад агульнай рэд. А. В. СабалеўскiСабалеўскі; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў, Т. Я. Гаробчанка, Л. В. Календа. — Мн. : БелЭн, 2003. — 576 с. — ISBN 985-11-0259-8. — С. 270.
* Дадзіёмава, В.У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя : гіст.-тэарэт. даслед. / В.У. Дадзіёмава. - Мінск : [Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі], 2002. — 383 с. — С. 171—186.
* Дадзіёмава, В.У. Ян Голанд / В.У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі: Навучальны дапаможнік. — Мн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2001. — 256 с. — ISBN 5-7815-0299-8. — С. 149—168.