Іё (спадарожнік Юпітэра): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49:
=== Фізычныя й хімічныя характарыстыкі ===
[[Файл:Io Earth Moon Comparison.png|міні|зьлева|200пкс|Іо ў параўнаньні з Зямлёю й Месяцам]]
Справа ў тым, што Іо — даволі масіўнае нябеснае цела (на 20% больш масы [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]]), а сярэдняя шчыльнасьць складае 3,53 г/см³. Дыямэтар Іо 3630 км ([[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]] — 3476 км). Разьлікі паказваюць, што паскарэньне вольнага падзеньня на яго паверхні досыць вялікае, 1,81 м/с². Цяжкі сярністы газ, а таксама пары серы, выкінутыя з вульканічнай [[кальдэра|кальдэры]], з-за нізкай тэмпэратуры хутка кандэнсуюцца й у такім выглядзе, як шаць і снег, выпадаюць на паверхню Іо. Гэты працэс апярэджвае разбурэньне малекулы газу ўльтрафіялетавым выпраменьваньнем Сонца (фотадысацыяцыю). У той жа час паскарэньне вольнага падзеньня недастаткова, каб утрымаць такую атмасфэру, як у [[Марс]]а, хоць нейкія сьляды атмасфэры Іо мае. Выкід газу на вышыню некалькі сотняў кілямэтраў патрабуе хуткасьцяў заканчэньня газу з жарала прыкладна 1 км/хвсек. Высокай хуткасьці заканчэньня спрыяе нікчэмная шчыльнасьць атмасфэры Іо: ад 10 да 100 мільёнаў разоў менш, чым у паверхні Зямлі. Па зямных паняцьцях — гэта найглыбейшы вакуўм. Але канцэнтрацыя малекул не такая ужо малая, каля 10<sup>11</sup> см<sup>-3</sup>. Ва ўсіх астатніх спадарожнікаў [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]], [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]] й [[Уран (плянэта)|Урана]], як і ў плянэты [[Мэркурый (плянэта)|Мэркурый]], шчыльнасьць атмасфэры яшчэ ў мільярды разоў ніжэй. Папросту кажучы, атмасфэры ў іх няма. Выключэньне — спадарожнік [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]] [[Тытан(плянэта)|Тытан]].
 
=== Арбіта, тэорыя руху ===