Іё (спадарожнік Юпітэра): розьніца паміж вэрсіямі

 
== Дадатак да сказанага ==
Вульканічная актыўнасьць Іо абумоўлена гравітацыйным уплывам на яе іншых целаў сыстэмы Юпітэра. Першым чынам сама гіганцкая плянэта сваім магутным прыцягненьнем стварыла два прыліўных гарбагарбы на паверхні спадарожніка, якія затармазілі кручэньне Іо, так што яна заўсёды зьвернутая да Юпітэра адным бокам - як Месяц да Зямлі. Паколькі арбіта Іо не дакладны круг, гарбы зьлёгку перасоўваюцца па яе паверхні, што прыводзіць да разаграваньня нетраў. У яшчэ большай ступені гэты эфэкт выклікаецца прыліўным узьдзеяньнем іншых масіўных спадарожнікаў Юпітэра, у першую чаргу найбліжэйшай да Іо Эўропы. Ваганьні прыліўных гарбоў так разагрэлі нетры Іо, што цяпер яна зьяўляецца самым па-вульканічнаму актыўным целам [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]].
 
У адрозьненьне ад зямных вульканаў, у якіх магутныя вывяржэньні эпізадычны, вульканы на Іо «працуюць» практычна не перастаючы, хоць актыўнасьць іх можа мяняцца. Вульканы й гейзэры выкідваюць частку рэчыва нават у космас. Ударныя кратэры на Іо адсутнічаюць з-за інтэнсіўнай вульканічнай перапрацоўкі паверхні. На ёй ёсьць каменныя масівы вышынёй да 9 км.
 
== Глядзіце таксама ==
Ананімны ўдзельнік