Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
лацінскае i, артаграфія
Радок 48:
 
== Гісторыя ==
Да [[1590]] на месцы мураванага замка існавалі драўляна-земляныя ўмацаваньні — колцавы вал, драўляныя сьцены ў выглядзе [[Гародня (фартыфікацыя)|гародняў]], вежы iі ўязная брама. У [[1590]] яны вытрымалі напад загону «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «''наехавши гвалтовне..., шкоды немалые... починили''». У варотах брамы iі ў драўляных сьценах засталіся «''есьмо куль и стрел немало''».
 
[[Файл:Bychau (Bielarus) XVIII.jpg|міні|зьлева|Плян замка, [[1707]]]]
 
Тады ж уладальнік Быхава [[Гетман вялікі літоўскі|гетман вялікі]] [[Ян Караль Хадкевіч]] атрымаў ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] грамату на ўзьвядзеньне замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаванняўумацаваньняў. Будаваньне вялося ў [[1610]]—[[1619]] гадох і завяршылася ўжо за [[Леў Сапега|Львом Сапегам]], да якога места перайшло ў [[1628]] годзе.
 
[[Файл:Bychaŭ. Быхаў (1778-1780).jpg|міні|зьлева|Плян места і замка, [[1778]]—[[1780]]]]
 
Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак абкружаўся 800-мэтровым валам з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. ФартыцэяФартэцыя зьяўлялася ядром абароны места. З усходу Быхаў меў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў яго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя iі гаспадарчыя збудаваньні, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім  — пакоі iі сталовая заля.
 
У замку несупынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару  — «губэрнатару», a таксама вялікая колькасьць [[пальная зброя|пальнай зброі]] iі амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі iі гранаты. Тутэйшая зброя iі мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] iі за яе межамі. Паводле зьвестак за [[1692]] год, у цэйхгаузе Быхаўскага замка мелася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 «сьвіньні» волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, б- iі 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія iі ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі  — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, a таксама харугвы<ref>[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Быхаўскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 360.</ref>.
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) Быхаўскім умацаваньням прыйшлося нялёгка. Са жніўня [[1654]] на працягу 11 месяцаў яго беспаспяховабеспасьпяхова аблажылі казацкія загоны Залатарэнкі iі 11 палкоў маскоўскага войска на чале з ваяводам Трубяцкім. Толькі ў пачатку [[1657]] па 18-месячнай аблозе маскоўскія захопнікі з казакамі Нячая штурмам узялі замак. Па пераходзе Нячая на бок Рэчы Паспалітай з [[14 траўня]] [[1659]] фартэцыю штурмавалі ўжо групоўкі карных аддзелаў Лабанава-Растоўскага iі Змеева. У ходзе гэтай аблогі места моцна пацярпела, а ў замку выбухнуў арсэнал.
 
За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) да разбурэньня замка прычыніліся войскі [[Пётар I|Пятра I]]. На працягу сямі зь лішнім гадоў у месьце знаходзіўся расейскі гарнізон. Пры яго адступленьні прыводзіліся ў непрыдатны стан брамы, зьнішчаліся бастыёны. Празь некаторы час Сапегі аднавілі ўмацаваньні, артылерыйскі парк зноўку папоўніўся новымі прыладамі.
Радок 95:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Bychaŭ Castle}}
* [http://www.radzima.org/be/object/byhauski-zamak.html Здымкі] на [[Radzima.org]]
 
[[Катэгорыя:Бастыённыя замкі Беларусі]]