Dream Theater: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лацінскае i
Радок 24:
 
=== The Majesty Demos і зьяўленьне Dream Theater (1986—1987) ===
Ад пачатку 1987 году гурт быў заняты шматлікімі выступамі ў ваколіцах [[Нью-Ёрк]]у. Падчас гэтых выступаў была зроблена пэўная колькасьць дэма-запісаў, што ўрэшце склалі запіс [[The Majesty Demos]]. Першапачатковы наклад памерам у 1000 асобнікаў быў распрададзены цягам наступных 6 месяцаў, што разам зь нелегальнымiнелегальнымі касэтнымiкасэтнымі копіямі матэрыялу прынесла гурту пэўную вядомасьць на сцэне прагрэсіўнага мэталу. У дадзены момант гэтыя запісы можна знайсьці ў выглядзе перавыданьня лэйблам [[Майк Партной|Партнога]] [[YtseJam Records]].
 
У лістападзе [[1986]] [[Крыс Колінз]] сышоў з гурта з-за творчых сварак. Пасьля году пошукаў быў знойдзены [[Чарлі Дамінічы]], які быў значна старэйшы і значна больш дасьведчаны за астатніх удзельнікаў. Ад моманту зьяўленьня новага ўдзельніка гурт хутка пачаў набіраць моц. Колькасьць канцэртных выступаў хутка ўзрастала, што прынесла дадатковыя сродкі ўдзельнікам. Адразу пасьля прыёму Дамінічы супраць Majesty была распачатая судовая справа за назву, якую інсьпіраваў гурт з [[Лас-Вэгас]]у, што таксама зваўся Majesty. Пасьля пэўнага пошуку варыянтаў, сярод якіх былі Glasser, Magus, ды M1, бацька аднога з музыкаў прапанаваў слушную назву Dream Theater, у гонар колішняга кінатэатру ў [[Мантэрэй (Каліфорнія)|Мантэрэі]] ([[Каліфорнія]]).