На куцьцю: розьніца паміж вэрсіямі
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор |Назва = «На Куцьцю» |Выява = Я.Кулік - На К...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 06:46, 14 кастрычніка 2012
«На Куцьцю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 сьнежня 1911 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 22 сьнежня 1911 году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з А.Міцкевічам і Ю.Славацкім.[1]
«На Куцьцю» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1911 |
Публікацыя: | 22 сьнежня 1911 |
Электронная вэрсія |
Апісаньне
Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз калярытнае ўзнаўленьне старажытных звычаяў і павер'яў, сымбалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філязоофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.[1]
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб з вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.[1]
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
На расейскую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачаньне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспэктакль.[1] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».[2]
Крыніцы
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — C. 416—417.
- Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
- Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
- Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.