Розьніца паміж вэрсіямі «Польшча»

д
выпраўленьне спасылак
(артаграфія, стыль)
д (выпраўленьне спасылак)
[[10 кастрычніка]] [[1991]] падчас візыту ў Польшчу старшыня ўраду Беларусі [[Вячаслаў Кебіч]] падпісаў са старшынёю польскага ўрада [[Ян Бялецкі|Янам Бялецкім]] Дэклярацыю аб добрасуседзтве, узаемаразуменьні і супрацоўніцтве. Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўстанавілі [[2 сакавіка]] [[1992]] падчас прыезда міністра замежных справаў Беларусі [[Пётар Краўчанка|Пятра Краўчанкі]] ў Варшаву, дзе бакі таксама падпісалі Консульскую канвэнцыю. Пасьля ператварэньня польскага генэральнага консульства ў [[Менск]]у ў амбасаду яго ўзначаліла Эльжбэта Смулкова.
 
[[24 красавіка]] 1992 года Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненьне аб прынцыпах памежнай супрацы і дамову аб памежных пераходах. [[23 чэрвеня]] 1992 году старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісаў у Варшаве Дамову аб добрасуседзтве і супрацы на 15 год, а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаўся [[Уладзімер Сянько|Ўладзімер Сянько]]. [[19 лістапада]] 1992 году старшыня польскага ўраду [[Ганна Сухоцкая]] падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненьне аб адмове ад падвойнага падаткаабкладаньня. 15-[[16 сьнежня]] 1992 году ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. [[21 красавіка]] [[1993]] году міністры падпісалі ў Беларусі Дамову аб ваеннай супрацы. [[30 сакавіка]] [[1996]] году ў [[БелавежскаяБелавеская пушча|БелавежскайБелавескай пушчы]] адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і [[Аляксандр Квасьнеўскі|Аляксандра Квасьнеўскага]].
 
[[1 кастрычніка]] [[2003]] году ў сувязі з уваходам у Эўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзянаў<ref>Баляслаў Хмяліньскі. [http://www.evolutio.info/index2.php?option=com_content&task=view&id=1108&pop=1&page=0&Itemid=188 Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін]// Журнал международного права и международных отношений. [[2007]] — № 1</ref>.