Розьніца паміж вэрсіямі «Польшча»

8 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
артаграфія, стыль
д (r2.7.2+) (робат дадаў: pa:ਪੋਲੈਂਡ)
(артаграфія, стыль)
У [[1572]] памёр, не пакінуўшы спадчынніка, [[Жыгімонт II Аўгуст]]. Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў на сталец перамога дасталася [[Генрык Валуа|Генрыху Валуа]], брату францускага караля [[Карл IX|Карла IX]]. Аднак Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб сьмерці свайго брата, ён таемна зьбёг у [[Парыж]], каб заняць там францускі сталец.
 
У выніку польскую карону атрымаў [[Стэфан Баторый]] ([[1574]]—[[1586]]). Стэфан Баторый пасьпяхова завяршыў вайну супраць [[Іван IV|Івана IV]]: Рэч Паспалітая атрымала [[Лівонія|Лівонію]] і вярнула [[Полацак]]. Падчас падрыхтоўкі да вайны супраць [[Асманская імпэрыя|Турцыі]] Стэфан нечакана памёр. Насталае пасляпасьля яго сьмерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Нарэшце на сталец узышоў швэдзкі каралевіч [[Жыгімонт III Ваза]] ([[1587]]—[[1632]]). Пасьля сьмерці свайго бацькі Жыгімонт Ваза адбыў у Швэцыю, дзе ў [[1593]] каранаваўся швэдзкім каралём. Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаваньне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швэцыяй ([[1600]]—[[1629]]). У дадатак у [[1609]] пачалася вайна з Расеяй.
 
Гады кіраваньня [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава IV Вазы]] (1632—1648) былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расеяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір’е са Швэцыяй ([[1635]]), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэньне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.
[[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] падчас ваеннай кампаніі [[1812]] даў згоду на стварэньне [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасьля паразы Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаваньне.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] была створаная [[Другая Рэч Паспалітая]] — на яе ўтварэннеўтварэньне пагадзіліся краіны-пераможцы.
 
У [[1939]] Польшча была заваяваная [[Трэці Райх|Трэцім райхам]] і [[СССР]], а потым падзеленая паміж імі.
 
Пасьля паразы Трэцяга райха была створаная [[Польская народная рэспубліка]], што далучылася да сацыялістычнага блокублёку на чале з СССР.
 
У [[1989]] годзе на парлямэнцкіх выбарах перамагла партыя «[[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьць]]», а ў [[1990]] годзе прэзыдэнтам стаў кандыдат ад «Салідарнасьці» — [[Лех Валэнса]]. З прыходам да ўлады «Салідарнасьці» скончылася кіраваньне [[камунізм|камуністаў]], а разам зь ім і існаваньне ПНР.
 
== Дачыненьні зь Беларусьсю ==
[[10 кастрычніка]] [[1991]] падчас візітувізыту ў Польшчу старшыня ўраду Беларусі [[Вячаслаў Кебіч]] падпісаў са старшынёю польскага ўрада [[Ян Бялецкі|Янам Бялецкім]] Дэклярацыю аб добрасуседзтве, узаемаразуменьні і супрацоўніцтве. Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўстанавілі [[2 сакавіка]] [[1992]] падчас прыезда міністра замежных спраўсправаў Беларусі [[Пётар Краўчанка|Пятра Краўчанкі]] ў Варшаву, дзе бакі таксама падпісалі Консульскую канвенцыюканвэнцыю. Пасьля ператварэньня польскага генэральнага консульства ў [[Менск]]у ў амбасаду яго ўзначаліла Эльжбэта Смулкова.
 
[[24 красавіка]] 1992 года Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненьне аб прынцыпах памежнай супрацы і дамову аб памежных пераходах. [[23 чэрвеня]] 1992 году старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісаў у Варшаве Дамову аб добрасуседзтве і супрацы на 15 год, а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаўся [[Уладзімер Сянько|Ўладзімер Сянько]]. [[19 лістапада]] 1992 году старшыня польскага ўраду [[Ганна Сухоцкая]] падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненьне аб адмове ад падвойнага падаткаабкладаньня. 15-[[16 сьнежня]] 1992 году ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. [[21 красавіка]] [[1993]] году міністры падпісалі ў Беларусі Дамову аб ваеннай супрацы. [[30 сакавіка]] [[1996]] году ў [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і [[Аляксандр Квасьнеўскі|Аляксандра Квасьнеўскага]].